Капітан далёкіх вандровак – Янка Маўр

Капітан далёкіх вандровак – Янка Маўр

10.05.2023


“…А я адчую задавальненне,
калі праз х год, без мяне ўжо,
хтосьці “адкрые” Маўра…”

З ліста да Веры Сурскай ад 22.11.1951 года


Янка Маўр (сапраўднае імя – Іван Міхайлавіч Фёдараў) з’яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаным дзеячам культуры Беларусі. Пісьменнік не толькі ўзбагаціў беларускую дзіцячую літаратуру новымі тэмамі, своеасаблівымі жанрамі, але і пашырыў яе абсягі.

Подробнее

Бібліятэкі сеткі да 140-годзя з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры падрыхтавалі кніжныя выставы: “Чараўнік з краіны маленства”, “Мудрэц з душою хлапчука”, “Бацька беларускай дзіцячай літаратуры”, “Наш вечны рабінзон”, “Вандроўнік, шукальнік, летуценнік”. Экспазіцыі змяшчалі матэрыялы пра жыццё і творчасць таленавітага беларускага пісьменніка, знаёмілі з яго творамі гістарычнай, ваеннай, прыгодніцкай і фантастычнай тэматыкі.

Першай кнігай Янкі Маўра стала аповесць “Чалавек ідзе” (1927). Потым былі кнігі “У краіне райскай птушкі” (1927), “Сын вады” (1928), “Амок” (1929), “Палескія рабінзоны” (1930), “ТВТ” (1934), “Слёзы Тубі” (1935), “Вакол свету” (1947), “Шлях з цемры” (1948), “Апавяданні і аповесці” (1969). Творы Янкі Маўра перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую мовы, выдаваліся ў Чэхаславакіі, Амерыцы, Англіі.

Пісьменнік з багатай фантазіяй, які ніколі не бываў за мяжой, але дакладна перадаваў у сваіх творах экзатычнасць прыроды і жыццё іншаземных народаў. Ён выдатна валодаў міжнароднай мовай эсперанта і вёў актыўную перапіску з настаўнікамі многіх краін: Англіі, Новай Зеландыі, Інданезіі, Амерыкі і інш.

З 1993 г. прысуджаецца Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра за лепшыя творы для дзяцей. Надзвычай высока шанавалі талент пісьменніка, яго заслугі перад роднай культурай і літаратурай Янка Купала, Іван Мележ, Міхась Лынькоў.

Кнігі Янкі Маўра і сёння захапляюць юных чытачоў, спрыяюць развіццю фантазіі, прымушаюць задумацца аб праблемах развіцця чалавека, лёсу планеты Зямля і цэлага Сусвету.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина