У падарожжа па Беларусі

У падарожжа па Беларусі

18.04.2019

18 красавіка вучні сярэдняй школы № 2 адправіліся ў падарожжа па нашай сінявокай краіне. У актавай зале ўстановы адукацыі прайшла літаратурная кампазіцыя «Мая Беларусь», падрыхтаваная супрацоўніцай цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гэтай школы ў рамках акцыі «Размаўляем па-беларуску».

Падрабязней

«На працягу падарожжа па Беларусі мы высветлім, што вы ведаеце пра сваю краіну, палюбуемся на прыгожыя беларускія краявіды, прыслухаемся да песень, што спявае наша родная зямля, а таксама даведаемся шмат новага і цікавага», – адзначыла бібліятэкар. Пачалося мерапрыемства музычна. Вядучая прапанавала дзецям праслухаць песню «Мой родны кут» і назваць аўтара яе слоў. А пасля пачалося само падарожжа з тэматычнымі прыпынкамі. На першым прыпынку прысутным па апісанні трэба было здагадацца, пра які архітэктурны сімвал Беларусі ідзе гаворка, на другім – па апісанні вызначыць гістарычную асобу, на трэцім – пазнаць сучасных вядомых дзеячаў Беларусі па фотаздымку. Наступны прыпынак быў прысвечаны роднай мове. Дзеці называлі па-беларуску ягады і кветкі, апраналі гаспадыню і гаспадара ў традыцыйнае беларускае адзенне. Паслухалі прысутныя і пра беларускія нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі, якія складаюць прыроднае багацце Беларусі. Падчас мерапрыемства заданні, якія прапаноўвала бібліятэкар, чаргаваліся з выступленнямі вучняў, якія дэкламавалі вершы на беларускай мове.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина