Прэзентацыя новага зборніка Аляксандра Ведзянеева

Прэзентацыя новага зборніка Аляксандра Ведзянеева

11.06.2023


10 чэрвеня ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў члена народнага аматарскага аб’яднання «Роднае слова» Аляксандра Ведзянеева «Медвежий формат».

Раней чытачы ўжо пазнаёміліся з кнігамі паэта «Щепотка соли» (2020), «Миражи любви, или Анна» (2021), «Душою всей на Бога уповая…» (2022).

Чацвёрты зборнік паэта «Медвежий формат» выйшаў з друку на пачатку чэрвеня ў мінскім выдавецтве «Белпринт». Ён складаецца з трох раздзелаў і змяшчае 185 вершаў разнастайнай тэматыкі. Незвычайную яго назву аўтар тлумачыць алегарычным сэнсам сваіх твораў.

Подробнее

Павіншаваць Аляксандра Ведзянеева з новым зборнікам прыйшлі калегі па пяру, прадстаўнікі ўстаноў культуры, землякі, яго родныя і блізкія, сваякі і сябры, прыхільнікі творчасці.

Вядучая мерапрыемства, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, супрацоўнік Цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага Наталля Ніканчук пазнаёміла прысутных са зместам новага выдання, прачытала некаторыя вершы паэта і асабістае прысвячэнне аўтару, а таксама выказала сваё меркаванне пра зборнік: «Усе гэтыя вершы аб’ядноўвае неймаверная шчырасць, якую я вельмі моцна цаню ў паэзіі і ў творчасці ўвогуле. Тут вы не знойдзеце “прычасаных” вершаў, напісаных на заказ ці на паказ. Вершы Сашы Ведзянеева кранаюць душу сваёй праўдзівасцю», – зазначыла пісьменніца.

Аўтар адказаў на пытанні Наталлі Валянцінаўны і прачытаў свае творы «Постное сало» і «Горький мед».

Як адзначыла ў прадмове да зборніка член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Азаранка, страфа яго лёгкая і зразумелая, яе шлях да сэрца чытача праходзіць праз душу і сэрца паэта, вызначаецца сапраўдным патрыятызмам.

Працавітасць на ніве паэзіі, пазітыўны, добразычлівы характар Аляксандра Ведзянеева адзначылі ветэраны педагагічнай працы Людміла Дзёменская, Тамара Стрыжэннікава і Валянціна Копач, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Цэван і іншыя калегі па пяру. Свае вершы прысвяцілі віноўніку ўрачыстасці члены народнага аматарскага аб’яднання «Роднае слова» Алеся Азаранка, Надзея Курбасава і Валянціна Мажугіна. Паэтка і мастачка Святлана Цярэшка падаравала яшчэ і асабістую карціну. Шмат цёплых, шчырых слоў і пажаданняў было сказана ў адрас паэта дырэктарам Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея Святланай Макеевай, дырэктарам Цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага Аленай Марозавай, якая ўручыла паэту Падзячны ліст за супрацоўніцтва з гэтай установай культуры.

Павіншавалі паэта з выхадам чарговага зборніка і выказалі свае меркаванні аб творчасці таксама кіраўнікі народных аматарскіх аб’яднанняў: «Мастацтва» – Валянціна Белавусава, «Скарбніца» – Ірына Хізанейшвілі, мастак Леанід Свінабаеў і родныя паэта. Выкладчык Дзіцячай школы мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства г. Горкі Ганна Калікінская прэзентавала новую песню на словы паэта, якая прагучала ў яе выкананні.

Віншавальную праграму падрыхтавалі і ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Паршынскія зоры», актыўным членам якога таксама з’яўляецца Аляксандр. У выкананні Раісы Галачкінай, Ірыны Каратай, Святланы Хутлікавай, Кацярыны Шаціла прагучалі музычныя віншаванні. Тэатралізаваную мініяцюру «Шлюбны кантракт» прадставілі Аляксандр Ведзянееў і Галіна Зубарава.

Усім жадаючым і прыхільнікам сваёй творчасці аўтар падараваў кнігі з аўтографам.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина