Гонар і слава Горацкай зямлі

ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ 2019

Гонар і слава Горацкай зямлі

01.02.2019

Горацкі край мае сваю слаўную гісторыю і людзей, якія на працягу стагоддзяў праслаўлялі яго. А што вядома сучасным школьнікам пра іх малую радзіму? Высветліць гэта бібліятэкары змаглі падчас краязнаўчага турніру «Гонар і слава Горацкай зямлі», які прайшоў у чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага і сабраў вучняў 7-х класаў сярэдняй школы № 2.

Падрабязней

Напачатку мерапрыемства вядучая нагадала прысутным пра два юбілеі, якія Горацкі край адзначае ў гэтым годзе. Гэта 475 год з дня першага згадвання Горак у пісьмовых крыніцах і 95 год з дня ўтварэння Горацкага раёна. А пасля пачаўся сам турнір. Ён складаўся з некалькіх раўндаў, падчас якіх дзеці зараблялі жэтоны. Кожны раўнд меў сваю тэматыку. Так, падчас аднаго з іх успаміналі адкуль пайшлі назвы вядомых у горадзе месц, такіх, як, напрыклад, Слабада, гара Парнас, брылеўскі дом. У фотараўндзе пазнавалі па фотаздымках архітэктурныя і скульптурныя помнікі, якімі славіцца наш раён. Герояў Савецкага Саюза, якія з’яўляюцца нашымі землякамі, успаміналі падчас раўнда «Пазнай Героя па апісанні». А таксама ўспомнілі вядомых горацкіх пісьменнікаў і паэтаў, знакавыя для раёна даты.

Як аказалася, дзеці добра ведаюць гісторыю сваёй малой радзімы, што вельмі парадавала бібліятэкараў. Напрыканцы мерапрыемства па колькасці заробленых жэтонаў былі выбраны тры пераможцы, якія атрымалі падарункі.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина