Пісьменнік-юбіляр У свеце дабрыні |
11.10.2018 |
Сёння беларуская літаратура адзначае юбілей – 105-годдзе паэтэсы Эдзі Агняцвет. Будучая паэтка нарадзілася ў 1913 годзе ў Мінску. Яе называюць беларускай Агніяй Барто: сваімі вершамі Эдзі Агняцвет стварыла цэлы сусвет беларускай дзіцячай паэзіі. З-пад яе пяра выйшлі паэтычныя зборнікі «Міхасёк», «Маё пакаленне», «Краіна маленства», «Піянерская гама”, «Ля піянерскага кастра», «Незвычайныя канікулы», «Хто пачынае дзень?», «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя», «Беларуская рабіна» і іншыя. Актыўна аўтарка займалася перакладчыцкай дзейнасцю. Пераклала на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага і некаторых іншых аўтараў, «Маленькага прынца” А. Экзюперы. За кнігу «На двары алімпіяда» паэтка была ўзнагароджана Ганаровым дыпломам імя Г.Х. Андэрсена.
Бібліятэкі сеткі прысвяцілі юбілею паэтэсы выставы і тэматычныя полкі: «Браму скарбаў сваіх адчыняю» (Ленінская сельская аб’яднаная бібліятэка), «Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет» (Маслакоўская сельская аб’яднаная бібліятэка), «У краіне дабрыні Эдзі Агняцвет» (Саўская сельская аб’яднаная ббліятэка). На іх прадстаўлены лепшыя зборнікі паэзіі аўтаркі і кароткія звесткі з яе біяграфіі, каб кожны зацікаўлены чытач змог бліжэй пазнаёміцца з творчасцю беларускай Агніі Барто.