Купальскія агні

Купальскія агні

10.07.2018

У самы разгар лета, у ноч з 6 на 7 ліпеня, адзначаецца адно з самых старажытных народных свят, звязаных з летнім сонцастаяннем – Купалле. Гэта свята авеяна шматлікімі дзіўнымі легендамі і паданнямі. Так, у народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку «гуляе». Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер’ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала свайму ўладару незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету. Яе пошукі з’яўляюцца адным з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

Падрабязней

Амаль кожны год бібліятэкі арганізуюць мерапрыемствы, прысвечаныя Купаллю. 6 ліпеня супрацоўнікі Ленінскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі разам з сельскім клубам падрыхтавалі для сваіх аднавяскоўцаў фальклорнае свята «Іван Купала», якое прайшло на цэнтральнай плошчы аг. Леніна. Людзі, якія прыйшлі на мерапрыемства, атрымалі шмат станоўчых эмоцый. На сцэне перад гледачамі разгарнулася святочная імпрэза, а на працягу вечара прысутных чакалі старажытныя абрады, танцы і хараводы, цікавыя гульні. Кульмінацыяй вечара стала запальванне купальскага вогнішча – абавязковага атрыбута купальскай ночы, які, як лічыцца, валодае ачышчальнай сілай.

Тэатралізаванае прадстаўленне «Выхадзі, народ, Купала ідзе!» падрыхтавалі сумеснымі намаганнямі супрацоўнікі Аўсянкаўскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі і сельскага клуба. Свята суправаджалася гульнямі, песнямі, хараводамі, пляценнем вянкоў і канешне пошукамі папараць-кветкі.

Песні, гульні, танцы вакол купальскага вогнішча, пошукі цудоўнай папараці – такім было тэатралізаванае прадстаўленне «Купальскія агні», у якім прыняла актыўны ўдзел і супрацоўніца Красулінскай сельскай бібліятэкі.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина