Цудоўны свет паэзіі

Цудоўны свет паэзіі

21.03.2018

«Паэзія – гэта невычэрпная крыніца духоўнага хараства нашага народа. Яна прамаўляе на ўвесь свет нашы запаветныя мары і надзеі, яна вучыць высокай праўдзе і чалавечнасці, яна падымае душу народа і ўсё грамадства над будзённа-павярхоўным і дробязным.

Вятры часу могуць пакрышыць сцены высотных гмахаў, высушыць рачулку ці занесці пяском возера. А крыніца паэзіі бяссмяротная, бо бруіць яна з чалавечай душы, выцякае ў свет з сэрца народа, яго гісторыі, яго будучыні» – пісала Валянціна Коўтун у кнізе «Крыніца паэзіі».

Падрабязней

Паэзія – з’ява чароўная і неверагодная. Яна настолькі захапляе душы людзей, што яны прысвяцілі ёй свята – Сусветны дзень паэзіі. Гэты дзень адзначаецца кожны год 21 сакавіка, пачынаючы з 2000 года. Але ў неафіцыйнай форме свята існавала ўжо ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Тады яго адзначалі 15 кастрычніка ў дзень нараджэння вядомага старажытнагрэчаскага паэта Вергілія. І толькі ў 1999 годзе на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА было прынята рашэнне афіцыйна зрабіць Днём паэзіі 21 сакавіка.

Бібліятэкі сеткі таксама па-свойму адзначаюць гэтае свята. У гэтым годзе яны аформілі выставы, якія адкрываюць чытачам цудоўны свет паэтычнай творчасці. Так, выстава пад назвай «Каларытнае і трапнае беларускае слова», якая дзейнічае ў Маслакоўскай сельскай аб’яднанай бібліятэцы, вядзе чытача ў краіну беларускага паэтычнага слова. Выставы «Поэзии необъятный мир» і «Негасимое пламя свечи» былі арганізаваны супрацоўнікамі Рэкцянскай і Рудкаўшчынскай сельскіх бібліятэк. У Аўсянкаўскай сельскай аб’яднанай бібліятэцы аформлена выстава «Души прекрасные порывы…», на якой прадстаўлены зборнікі паэтаў Залатога і Сярэбранага вякоў, відных беларускіх майстроў паэтычнага слова, горацкіх літаратараў, а таксама дзіцячая паэзія. Тут жа прайшла гадзіна паэзіі пад назвай «Поэзия – чудесная страна», падчас якой прысутныя дзеці даведаліся, як узнік Сусветны дзень паэзіі, а таксама пазнаёміліся з рознымі пакаленнямі паэтаў. Яны слухалі вершы вядомых рускіх аўтараў і зачытвалі свае любімыя паэтычныя творы.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина