Да 125-годдзя Максіма Гарэцкага |
14.02.2018 |
18 лютага спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, публіцыста, крытыка, літаратуразнаўцы – Максіма Гарэцкага. Гэтай круглай даце цэнтральная бібліятэка імя М.Гарэцкага і Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей прысвецілі сумесны праект «Ён думкай і словам служыў Беларусі», у межах якога плануецца правядзенне шэрагу разнастайных культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, конкурсаў, экскурсій, сустрэч з горацкімі літаратарамі.
Урачыстае адкрыццё праекта адбудзецца 21 лютага ў цэнтральнай бібліятэцы імя М. Гарэцкага. Праектныя мерапрыемствы будуць праходзіць да верасня гэтага года ў бібліятэцы і гісторыка-этнаграфічным музеі.
Шаноўныя жыхары горада і раёна! Запрашаем вас далучыцца да праекта. Мы будзем рады бачыць вас на нашых мерапрыемствах. Прыходзьце!