Мелодыі дабрыні і вечнасці

Мелодыі дабрыні і вечнасці

01.02.2018

1 лютага 1938 года ў в. Капань Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці нарадзілася беларуская паэтэса, празаік, перакладчыца – Нэлі, або Анэля, Тулупава, якой сёння споўнілася б 80 гадоў. Нэлі Іванаўна – аўтар такіх паэтычных зборнікаў, як «Станцыя надзей», «Дабрадзея», «Босая цішыня», «Сонца ў хату». Пісала яна і для дзяцей. Яе кнігі «Дожджык Мікіта», «Бізоны-рабінзоны», «Пра што думае кіт» знаходзяць свайго маленькага чытача і сёння. Ёй належаць і гумарыстычныя творы. Пасля выхаду кнігі гумарэсак «Як павезлі мяне сватаць» пісьменніцу нават запрасілі працаваць у рэдакцыю часопіса «Вожык». Яшчэ Нэлі Тулупава займалася мастацкім перакладам: знаёміла беларускую аўдыторыю з кітайскай паэзіяй. Звязаны жыццёвы лёс паэткі і з нашым горадам. У 1962 годзе Нэлі Тулупава пераехала ў Горкі, дзе працавала інструктарам РДК, медсястрой у бальніцы, рэдактарам газеты «Советский студент» БДСГА. У пачатку 2001 года жанчына прыняла пострыг, а 30 ліпеня гэтага ж года пайшла з жыцця ўжо манахіняй Неанілай.

З нагоды юбілея паэткі і пісьменніцы на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага распачала дзейнасць выстава «Мелодыі дабрыні і вечнасці», на якой можна пазнаёміцца з творчасцю гэтай таленавітай жанчыны.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина