Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
Пачэсны абавязак кожнай бібліятэкі – зрабіць свой унёсак у шанаванне памяці беларускага першадрукара Францыска Скарыны, у асвятленне таго гістарычнага шляха, які прайшло беларускае друкаванае слова за 500 год.
І каб больш поўна і грунтоўна адлюстраваць гэтыя важныя аспекты нашай культуры, паказаць тое кніжнае багацце, якое захоўваецца ў фондах горацкіх бібліятэк рознай ведамаснай прыналежнасці запланаваны сумесны праект «Духоўны патэнцыял кніжнай культуры», які будзе рэалізаваны намаганнямі супрацоўнікаў Цэнтральнай бібліятэкі імя М. І. Гарэцкага і бібліятэкі імя Д. Р. Новікава ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія».