90 год Алесю Адамовичу
У беларускай літаратуры чарговы юбілей. У пачатку верасня споўнілася 90 год з дня нараджэння Алеся Адамовіча – беларускага пісьменніка, грамадскага дзеяча, крытыка, літаратуразнаўцы. З нагоды гэтай круглай даты цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага арганізавала выставу «Праўда, якую помніць народ», а Красулінская сельская бібліятэка аформіла тэматычную паліцу «Фигура европейского масштаба». Алесь Адамовіч увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры, перш за ўсё, як аўтар твораў пра вайну з фашызмам.
На выставах прадстаўлены такія знакамітыя мастацкія творы пісьменніка, як «Хатынская аповесць», «Каратели», «Сыновья уходят в бой», «Последняя пастораль», дакументальныя кнігі «Я з вогненнай вёскі…» і «Блокадная книга», напісаныя А. Адамовічам у суаўтарстве з іншымі пісьменнікамі, літаратуразнаўчыя і крытычныя працы пісьменніка «Здалёк і зблізку», «Ничего важнее». Акрамя таго выставы змяшчаюць артыкулы і кнігі пра жыццёвы і творчы шлях аўтара, што дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з яго асобай і творчасцю.