Сыну вёскі прысвячаецца

«Сыну вёскі прысвячаецца…»

Павуціннай рэжуць сеткаю
Думкі блакітную сінь.
Разгарнуцца б па вольнаму свету,
Праляцець арлом у высі!..

В. Каваль

17 жніўня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, нашага земляка, які нарадзіўся ў вёсцы Сава, Васіля Каваля. З нагоды гэтай падзеі ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага арганізавана выстава «Сыну вёскі прысвячаецца…».

Падрабязней

Васіль Каваль належыць да той пляяды беларускіх пісьменнікаў, што прыйшлі ў літаратуру 20-х гадоў з народных глыбінь. Адметнасць яго творчасці ў пранікнёным і тонкім лірызме, з якім малады пісьменнік распавядаў пра сучаснае яму жыццё, у глыбокай павазе і даверы да сваіх герояў, ва ўменні шчыра спачуваць чалавечаму гору, разумець пакуты чалавека. Свой творчы шлях Васіль Каваль пачаў у 1925 г. з вершаў, а потым перайшоў да напісання празаічных твораў. Яму належаць кнігі апавяданняў «Як вясну гукалі», «На загонах», «Крыніца», аповесці «Санька-сігналіст» і «Следапыты».

На жаль, жыццёвы і творчы шлях пісьменніка абарваўся вельмі рана, ва ўзросце 30 гадоў. Як і многія іншыя мастакі слова таго складанага часу, Васіль Каваль аказаўся ахвярай масавых рэпрэсій і ў 1937 годзе быў расстраляны. Ужо 80 гадоў няма пісьменніка, аднак яго творчая спадчына жыве і займае значнае месца ў нацыянальнай мастацкай прозе.

На выставе, прысвечанай нашаму земляку, прадстаўлены брашуры і артыкулы пра жыццё і творчы шлях Васіля Каваля, а таксама кніга выбраных твораў пісьменніка. Экспазіцыя будзе цікавай усім, хто хоча бліжэй пазнаёміцца з творчай асобай маладога і таленавітага аўтара.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина