Дзень друку

5 мая Дзень друку

Друкаванае сумленне

Дзень друку — дата, што засталася ў Беларусі як своеасаблівая спадчына савецкіх часоў, калі 5 мая адзначаўся "День советской печати", які, у сваю чаргу, быў прымеркаваны да выхаду першага нумару бальшавіцкай газеты "Правда".

Падрабязней

Адразу пасля Сусветнага дня свабоды друку сваё прафесійнае свята адзначаюць беларускія працаўнікі друкаванага цэху. Зразумела, што гэта прадстаўнікі мноства прафесій, але аб’ядноўвае іх адно — стваральная праца, накіраваная на забеспячэнне адзінай інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь. Сярод тых, хто нясе грамадзянам важную і патрэбную інфармацыю пра падзеі побач, асвятляе актуальныя мясцовыя праблемы, — у першую чаргу трэба адзначыць супрацоўнікаў легендарнай раённай газеты "Горацкі веснік". Гэта сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія вось ужо амаль сто гадоў шчыра адданыя свайму апантанаму прызначэнню, годна і сумленна асвятляюць падзеі, што адбываюцца вакол нас, дзейсна дапамагаюць землякам з Горак і раёна ў вырашэнні значных сацыяльных задач. Штодзённая высакародная праца гэтых людзей забяспечвае адно з галоўных правоў кожнага беларуса — права свабоды слова. Тысячы людзей з нецярпеннем чакаюць кожны наступны нумар, каб даведацца, што адбываецца навокал, чым жыве горад ды раён. Цэлае стагоддзе раёнка застаецца для горацкіх жыхароў самай папулярнай і запатрабаванай газетай, нясе сваім чытачам толькі самыя свежыя навіны, уздымае ў сваіх публікацыях тыя праблемы, што сапраўды хвалююць людзей. Допісы карэспандэнтаў "Весніка" — самая надзейная крыніца дакладнай і аб’ектыўнай інфармацыі. Дзякуючы якаснай дзейнасці газеты будуецца дыялог паміж уладай і жыхарамі, фарміруецца празрыстасць дзейнасці дзяржорганаў ды пазітыўны імідж Горацкага раёну ўвогуле.

Друкаванае слова мае велізарную моц і не страчвае свайго значэння ў сучасную тэхналагічную эпоху. У Горках яно гучыць у гонар дабра і творчасці, і таму заўсёды знаходзіць жывы водгук у сэрцах удзячных чытачоў.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина