Дзень роднай мовы 2017

Міжнародны дзень роднай мовы

«Пад небам беларускага слова»

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. ЮНЕСКА абвясціла яго ў 1999 годзе па ініцыятыве Бангладэша, дзе ў гэты дзень 1957-га загінулі студэнты, адстойваючы права вучыцца на сваей роднай мове. Праз дзесяць год арганізацыя выпусціла атлас моў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Сярод амаль дзвюх з паловай тысяч пералічаных у небяспецы апынулася, на жаль, і беларуская мова. Характэрна, што толькі ад таго часу дні роднае мовы пачалі ладзіцца беларускімі дзяржаўнымі ўстановамі. Некалькі цікавых ды карысных мерапрыемстваў з гэтай нагоды падрыхтавала сваім чытачам і Цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага.

Пaдрабязней

Узровень жыццяздольнасці — гэта адзнака, якая прысвойваецца ўключаным у вышэйназваны атлас мовам. Сярод крытэрыяў, якія выкарыстоўваюцца для гэтага, найбольш важным лічыцца перадача мовы паміж пакаленнямі. Дык вось беларуская мова па ўзроўню існуючай для яе пагрозы атрымала статус уразлівай. У адной кампаніі з ей такія мовы, як адыгейская, башкірская і неапалітанская. Усю велічыню небяспекі зразумець са скупых радкоў тлумачэння статусу цяжка — там гаворыцца наступнае: “на мове размаўляе большасць дзяцей, але яе выкарыстанне можа быць абмежаваным, напрыклад, на мове гавораць толькі дома”. Наколькі гэта адпавядае рэальнаму становішчу спраў? Кожны, напэўна, адкажа на гэта пытанне для сябе сам, зыходзячы з ўласнага вопыту ва ўжыванні роднай мовы, ці, наадварот, адсутнасці такога.

Што датычыцца самога свята, дык яно, здаецца, створана, у першаю чаргу, каб хоць аднойчы на год пра беларускую мову ўспомнілі, загаварылі на ёй. Гэта нагода хоць на хвілінку задумацца пра тое, што для многіх уяўляецца ну зусім непрыметным. У паўсядзённым жыцці на беларускай мове размаўляе менш за два працэнты насельніцтва, цікавасць да яе падае — ну і што тут страшнага, скажа многа хто з нас? Можа яно так, і для многіх паступовае знікненне той самай “ласкі матчынай” з моўнай карты сусвета – пусты гук. Вядома ж, такія людзі наўрад ці завітаюць на кніжную выстаўку “Пад небам беларускага слова” ў чытальнай зале бібліятэкі. На некалькіх сціплых палічках змяшчаецца цэлая невялікая скарбніца для зацікаўленых. Сярод экспанатаў — мноства слоўнікаў: старабеларускі, арфаграфічны, слоўнікі архаізмаў і народных параўнанняў. Гэта асабліва важна, бо такія кніжкі стануць незаменнай запамогай для пачынаючых вандроўнікаў у загадкавую краіну Беларускай Мовы, на шчасце, яшчэ не зусім згублены край. Край, у якім схавана галоўная каштоўнасць спадчыны. Тое самае чароўнае месца, дзе ажываюць продкі.

Таму досыць прыемна пабачыць на экспазіцыі беларускамоўныя кніжкі мясцовых горацкіх аўтараў Ніны Кавалевай і Ліі Роднай. Бо для таго, каб мова захоўвалася, на ёй трэба не толькі, што першарадна, гаварыць, але і пісаць. “Дарэчы, творчасці азначаных пісьменніц была прысвечана і вечарына, што ладзілася падчас свята у адным са студэнцкіх інтэрнатаў акадэміі”, — расказвае загадчык аддзела інфармацыі Алена Марозава.

Нельга тут не згадаць таксама і пра выстаўку з нагоды 60-годдзя Алеся Пісьмянкова, адным з найцікавейшых экспанатаў якой стаўся збор вершаў-прысвячэнняў і выказванняў пра творчыя сувязі вядомага паэта з мясцовымі аўтарамі — Аляксандрам Клачковым, Лідзіяй Андрэевай і іншымі "Аб табе хачу сказаць...".


Прыемнага прагляду!


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина