Пісьменнік-юбіляр Максім Багдановіч

ГОД КУЛЬТУРЫ 2016

Пісьменнік-юбіляр

«Светлы след будзе вечна жывым…»

Да 125-годдзя з дня нараджэння – класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, паэта, празаіка, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка Максіма Багдановіча на абанеменце Раённай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага распачала дзейнічаць выстаўка літаратуры “Светлы след будзе вечна жывым…”

Падрабязней

Нарадзіўся Максім Багдановіч 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску ў сям’і настаўнікаў. Бацька – Адам Ягоравіч Багдановіч (1862-1940) паходзіў з сям’і беззямельнага селяніна, былога прыгоннага. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, працаваў выкладчыкам і кіраўніком гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску, ацэншчыкам і землеўпарадчыкам у Сялянскім зямельным банку ў Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі.

Маці – Марыя Апанасаўна Мякота (1869-1896) – скончыла настаўніцкія курсы ў Пецярбургу, займалася педагагічнай практыкай.

У 1892 г., амаль адразу пасля нараджэння Максіма, сям’я пераехала ў Гродна, а ў 1896 г., пасля смерці ад сухот Марыі Апанасаўны, Багдановічы змянілі месца жыхарства на Ніжні Ноўгарад.

Трэба адзначыць, што ў сям’і Багдановічаў размаўлялі па-руску, але лад жыцця, звычкі, густы, настрой думак у сваёй аснове былі беларускія. Тут дзеці чулі беларускія казкі, песні, прымаўкі. Бацька ўдзяляў шмат увагі сваім сынам, ён прышчапіў ім любоў да літаратуры.

1907 г. лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча. Яго першым значным мастацкім творам было беларускамоўнае празаічнае апавяданне “Музыка”, якое адразу ж надрукавала “Наша ніва”. У 1908 г. Максім Багдановіч напісаў першыя лірычныя вершы: “Над магілай”, “Прыйдзе вясна”, “На чужыне”, якія былі апублікаваны ў “Нашай ніве”. Шмат іншых вершаў маладога паэта члены рэдкалегіі газеты ў той час лічылі “дэкадэнцкімі” і не друкавалі.

Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Імя Максіма Багдановіча стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас. Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. У Максіма Багдановіча было шмат творчых планаў, ён хацеў выдаць шэраг паэтычных зборнікаў, але здзейсніць гэтыя намеры не змог. У канцы лютага 1917 г. з-за абвастрэння хваробы пакінуў Мінск і накіраваўся ў Крым. Аднак лячэнне не дапамагло, і 25 мая 1917 г. у двадцаціпяцігадовым ўзросце Максім Багдановіч памёр.

Творы беларускага паэта перакладзены на два дзясяткі моў свету (сярод іх такія распаўсюджаныя, як англійская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская, французская), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах.

Творы беларускага паэта перакладзены на два дзясяткі моў свету (сярод іх такія распаўсюджаныя, як англійская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская, французская), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах.

Выстаўка дзейнічае да 31 снежня.


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина