Верны сын сваёй зямлі…
Раённая бібліятэка імя Максіма Гарэцкага сумесна з народным аматарскім літаратурным аб’яднаннем «Роднае слова», для студэнтаў БДСГА арганізавала творчыя вечарыны з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча «Верны сын сваёй зямлі»
Ніл Гілевіч быў апошнім з паэтаў, якія насілі званне Народнага. Яно прысуджалася за асаблівы ўклад у развіццё беларускай літаратуры і стварэнне выдатных твораў. Гэтага звання былі ўдастоены 8 паэтаў: Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч.
На вечарыне гучалі вершы і песні на словы Ніла Гілевіча ў выкананні студэнтаў БДСГА. Аўдыторыя пазнаёмілася з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці паэта, яго лірыкай, адзін з галоўных матываў якой – любоў да Беларусі, да роднай зямлі.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел член Саюза беларускіх пісьменнікаў, удзельніца народнага аматарскага аб’яднання «Роднае слова» Лідзія Андрэева, якая прачытала свае вершы, прысвечаныя Нілу Гілевічу, адзначыла яго значэнне і ролю ў развіцці беларускай літаратуры, закранула цікавыя моманты яго жыццёвай і творчай біяграфіі.
Увазе студэнцкай аўдыторыі была прапанавана літаратурная выстава «Верны сын сваёй зямлі». Выданні, экспанаваныя на выставе, раскрывалі Ніла Гілевіча не толькі як сапраўднага Паэта і Грамадзяніна сваёй краіны, але і давалі магчымасць прасачыць той цікавы факт, што Народны паэт Беларусі не абмінуў сваёй увагай наш горацкі край. Аб гэтым расказваюць не толькі кнігі з з уласнымі аўтографамі, але і ўрыўкі з ўспамінаў члена Міжнароднага Саюза пісьменнікаў, прафесара кафедры сельгасмашын Аляксандра Клачкова, якія прагучалі ў ходзе мерапрыемства.
«Першая наша сустрэча адбылася ў Горках у лютым 1993 года, калі Ніл Гілевіч ў складзе дэлегацыі пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў з Мінску прыехаў для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага. Выдзяляўся Гілевіч, сярод другіх удзельнікаў, сваёй велічнай постаццю ỉ гаварыў аб вялỉкай важнасцỉ аднаўлення беларускай мовы ỉ культуры. Словы былỉ ўзважаныя і абгрунтаваныя, слухалỉ яго з вялỉкай ўвагай ỉ адчуваннем глыбокага сэнсу ỉ адказнай грамадзянскай пазỉцыỉ.
Сустрэча ỉ працяглая гутарка атрымалася ў чэрвенỉ 2000 года ў рэдакцыỉ газеты «Лỉтаратура ỉ мастацтва» дзякуючы дапамозе галоўнага рэдактара гэтага выдання Алеся Пỉсьмянкова. Ён раней перадаў Нỉлу Сымонавỉчу для азнаямлення надрукаваны на пỉшучай машынцы рукапỉс маёй паэмы, цỉ лепш вершаваных апавяданняў, «Мікỉтавы прыгоды».
Пачалася гутарка з нечаканага пытання: «Чаму такỉ даволỉ вядомы паважаны навукоўца напỉсаў на беларускай мове такỉ нечаканы жартоўны твор?» Крыху разгубỉўшыся шчыра адказаў, што сам не ведаю, як гэта атрымалася, але можа Нỉл Сымонавỉч растлумачыць. І Паэт сказаў: «Ведаю, таму што ў Вас не загỉнуў сапраўдны беларус».
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае iмя:
Аб добрай славе Беларусi
У свеце знаюць нездарма!
Ніл Гілевіч назаўсёды застанецца ў сэрцы і ў памяці беларускага народа, усіх тых, хто аднойчы дакрануўся да яго паэтычнай спадчыны, ведаў яго, сустракаўся калісьці з ім.