Пісьменнік-юбіляр
Іван Мележ
8 лютага з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, празаіка, драматурга, публіцыста Івана Паўлавіча Мележа на абанеменце Раённай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага распачала дзейнасць выстава літаратуры “Пясняр палескага краю”.
На выставе прадстаўлены асобныя творы аўтара, кнігі і артыкулы аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка.
Цэнтральная месца выставы займае трылогія “Палеская хроніка”, якая па праву лічыцца яркай вяршыняй творчасці пісьменніка. Яна ўключае раманы “Людзі на балоце” (1961), “Подых навальніцы” (1964) і “Завеі, снежань”.
Дапаўняюць выставу збор твораў Івана Мележа і гукавое электроннае выданне радыёпастаноўкі аднайменнага рамана “Людзі на балоце”.
Лепшыя творы І. Мележа сталі класікай нацыянальнай літаратуры. Талент пісьменніка выявіўся ў створаных ім непаўторных чалавечых характарах, у цудоўных і багатых малюнках прыроды, у шырокіх карцінах народнага жыцця і асаблівага побыту, у распрацоўцы глыбінных духоўных і гістарычных грамадска-сацыяльных канфліктаў, у моцнай драматычнай, паэтычна-лірычнай насычанасці твораў.
Іван Мележ – мастак слова, які выдатна ведае жыцце і побыт свайго народа. Псіхалагічна тонка, паэтычна, усхвалявана, нібы зноўку перажываючы і асэнсоўваючы нядаўняе мінулае, аўтар здолеў на фоне вялікіх гістарычных падзей перадаць складанасць чалавечых адносін, напружанасць духоўнага жыцця герояў.
Па творах Івана Мележа пастаўлены спектаклі, зняты мастацкія фільмы.
Выстава дзейнічае да 29 лютага.