пісьменнік-юбіляр Ліўшыц

ГОД КУЛЬТУРЫ 2016

Пісьменнік-юбіляр

Летапісец Горацкага краю

1 лютага 2016 года спаўняецца 70 год з дня нараджэння Уладзіміра Маісеевіча Ліўшыца, гісторыка, пісьменніка, публіцыста, краязнаўца, кандыдата філасофскіх навук, ганаровага прафесара БДСГА (2016), члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі па вывучэнні нацыянальных меншасцей, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005), члена Міжнароднага Саюза пісьменнікаў “Новы сучаснік”, члена Беларускага Саюза журналістаў (2006).

Падрабязней

Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц нарадзіўся ў 1 лютага 1946 года ў г. Красны Кут Саратаўскай вобласці. У сакавіку 1946 г. сям’я вярнулася з эвакуацыі ў Горкі.

У 1969 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута і быў накіраваны на працу настаўнікам гісторыі Панкратаўскай сярэдняй школы Горацкага раёна. Пасля вайсковай службы (1971-1972) працаваў інспектарам Горацкага райаддзела народнай адукацыі. З 1972 года працаваў у БСГА асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры філасофіі і паліталогіі.

З’яўляецца заснавальнікам Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея і яго першым дырэктарам (1989-2005), музея-кабінета М. Гарэцкага пры БДСГА, прымаў актыўны ўдзел у стварэнні музея-сядзібы М. Гарэцкага ў в. Малая Багацькаўка, музея гісторыі БДСГА, краязнаўчых музеяў у вёсках Маслакі, Аўсянка, музея пісьменніка В. Каваля ў в. Сава Горацкага раёна.

Па яго ініцыятыве ў Горках у 1992 годзе адбыліся Першыя рэспубліканскія Гарэцкія навуковыя чытанні, быў арганізатарам адраджэння ў 1993 г.і першым старшынёй Горацкага раённага краязнаўчага таварыства “Бацькаўшчына”.

Увесь вольны час прысвячае вывучэнню гісторыі роднага краю.

Першыя публікацыі з’явіліся ў 1968 годзе. На аснове архіўных матэрыялаў даследаваў пытанні стварэння паэмы “Тарас на Парнасе”, сувязі беларускай літаратуры з рускай і ўкраінскай літаратурамі, жыццё і творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гарэцкага, Л. Чарняўскай, В. Каваля, Т. Шаўчэнкі, Л. Талстога, М. Чарнышэўскага, І. Тургенева і іх сувязь з Магілёўшчынай, таксама даследаваў гістарычныя падзеі на Горацкай зямлі, гісторыю стварэння і дзейнасць БДСГА.

У. Ліўшыц з’яўляецца аўтарам нарысаў, эсэ, артыкулаў у перыядычным друку. Пад яго рэдакцыяй і з яго ўдзелам з 1993 года выдадзена звыш за 50 мастацкіх і навуковых кніг.Быўзаснавальнікам і выдаўцом у БДСГА серый кніг “Выдающиеся педагоги и воспитанники БГСХА”, “Імі ганарыцца Горацкая зямля”, “Гісторыя працоўных калектываў Горацкага раёна”, “История факультетов и кафедр БГСХА”.

Аўтар шматлікіх брашур і кніг па краязнаўству. Яго літаратурныя даследаванні былі абагульнены ў кнігах “Раскопкі вакол Горацкага Парнаса”, “Літаратурны музей Максіма Гарэцкага”, “Сын вёскі”, “Даследчык беларускай літаратуры” і ў іншых публікацыях мясцовага і рэспубліканскага друку.

Вынікам шматгадовых даследаваняў пра жыццё і дзейнасць знакамітых ураджэнцаў і землякоў Горацкага краю стала серыя кніг “Гордость и слава Горецкой земли” (2013-2015).

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета (1996), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(2006), медалём “60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”, граматамі Міністэрстваў культуры, сельскай гаспадаркі і харчавання, адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пазнаёміцца з некаторымі яго працамі Вы можаце на выставе літаратуры “Летапісцу прысвячаецца…” (чытальная зала Раённай бібліятэкі ім. М. Гарэцкага) і на нашым рэсурсе ў раздзеле “Электронные книги горецких авторов”

Шчыра віншуем Уладзіміра Маісеевіча з 70-годдзем і жадаем добрага здароўя, далейшых поспехаў у краязнаўчай рабоце!


Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина