Сустрэча з нагоды Дня народнага адзінства ў БДСГА

Сустрэча з нагоды Дня народнага адзінства ў БДСГА

17.09.2026


У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі прайшло мерапрыемства з нагоды Дня народнага адзінства. На сустрэчу са студэнтамі прыйшлі настаяцель прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Расна Дрыбінскага раёна іерэй Генадзь Мартынаў і члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» Наталля Ніканчук і Аляксандр Ведзянееў.

Подробнее

Свяшчэннік нагадаў студэнтам аб тым, як 17 верасня 1939 года войскі Чырвонай арміі вярнулі ў склад БССР заходнія беларускія землі. Ён адзначыў, што «сёння вельмі важна нам не страціць гістарычную памяць аб сабе, аб нашым славянскім братэрстве, зберагчы і перадаць наступным пакаленням любоў да Радзімы і духоўныя здабыткі і каштоўнасці нашага роднага праваслаўя».

Наталля Валянцінаўна падзялілася ўспамінамі свайго бацькі, дзяцінства якога прайшло пад панскай Польшчай. Затым яна прадэкламавала вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, прысвечаныя вераснёўскім падзеям 1939 года, калі ўз’яднанне ўсходняй і заходняй частак Беларусі стала радаснай падзеяй, бо здзейсніла мару беларусаў аб адзінстве краіны. На гэтую тэму яна прачытала ўрывак са свайго эсэ «Зыканско» і асабістыя вершы «Адзіны мы народ» і «Беларусь мая сінявокая».

Аляксандр Ведзянееў прадставіў свае новыя вершы «Наша сінявокая», «Абраны народ», «Мясцовая мова» і іншыя і пажадаў студэнтам актыўна ўдзельнічаць у культурным і духоўным жыцці народа і берагчы нашу родную Беларусь.

Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага падрыхтавалі тэматычную выставу.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина