|
Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах |
07.09.2026 |
Як у кроплі расы адбіваецца ўвесь свет, так у беларускай мове адбіваецца прыгажосць роднага краю – пяшчотная, светлая. паэтычная... А ў кожным слове гучыць любоў – любоў да Радзімы. Наша беларускае слова – гэта бясцэнны скарб, які стагоддзямі беражліва захоўвалі нашы продкі, перадаючы з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне. Гэта наша душа, наша ідэнтычнасць, наша памяць.
У першыя выхадныя верасня цэнтрам беларускага слова стаў горад Касцюковічы Магілёўскай вобласці – край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава. 5 і 6 верасня тут праводзіўся XXXIII Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама разуменне гістарычнага шляху пісьменства і друку. Свята сабрала на Магілёўшчыне дзеячаў культуры, літаратараў, прыхільнікаў роднай мовы з усёй краіны і стала сапраўдным трыумфам беларускага кніжнага слова.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
У час свята можна было больш даведацца аб развіцці кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, пачуць жывое чытанне вершаў, наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі і сапраўдныя літаратурныя гасцёўні.
Магілёўшчына прэзентавала маштабны праект, дзе кожны раён вобласці прадстаўляў уласную экспазіцыю пра развіццё кнігадрукавання і пісьменства ў рэгіёне. Свае тэматычную пляцоўкку прадэманстраваў і Горацкі раён.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
Горацкая бібліятэчная сетка прадставіла пляцоўку, прысвечаную нашым знакамітым дзеячам - Максіму Іванавічу Гарэцкаму і Сцяпану Мітрафанавічу Грабчыкаву. Усё жыццё і творчасць абодвух мовазнаўцаў і лексікографаў – гэта вялікі ўклад у захаванне нашага роднага слова, нашай самабытнасці. На экспазіцыі мы пастараліся перадаць тую глыбіню і любоў да мовы, якой прысвяцілі сваё жыццё нашы славутыя землякі.
Наведвальнікі з цікавасцю знаёміліся з творамі прадстаўленых аўтараў, гарталі старонкі рарытэтных выданняў, прымалі ўдзел ў словаквэсце «Знайдзі беларускае слова», акунуліся ў гульню слоў «Беларусы кажуць…» і адкрылі для сябе, што Горацкая зямля не проста захоўвае культурны код, але і шчодра дзеліцца сваім натхненнем, жывым беларускім словам і шчырай гасціннасцю.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
На Дні беларускага пісьменства горацкая бібліятэчная пляцоўка стала месџам, якое спалучыла ў сабе захаванне моўнай спадчыны, павагу да друкаванага слова і жывыя чалавечыя зносіны.
На свяце беларускага пісьменства ў Касцюковічах было па-сапраўднаму душэўна і пазнавальна. Усе два дні ў Касцюковічах панавала атмасфера творчасці. Пісьменнікі, паэты, выдаўцы і бібліятэкары абменьваліся вопытам і гаварылі пра будучыню беларускай літаратуры. Свята яшчэ раз пацвердзіла, что беларускае слова жыве, гучыць і натхняе.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|


























































