Пад небам беларускага пісьменства

Пад небам беларускага пісьменства

04.09.2026


Дзень беларускага пісьменства — гэта свята, якое з асаблівай цеплынёй нагадвае нам пра сілу роднага слова, пра багатую гісторыю беларускай кнігі і тых, хто праз стагоддзі нёс святло ведаў і асветы. Гэта час, калі яшчэ раз хочацца адкрыць старонкі кніг, успомніць славутых асветнікаў, пісьменнікаў і паэтаў, адчуць непарыўную сувязь мінулага, сучаснасці і будучыні. Сёлета эстафету свята прымаюць Касцюковічы — менавіта тут 5–6 верасня 2026 года праходзіць XXXIII Дзень беларускага пісьменства.

Подробнее

Да гэтай значнай даты бібліятэкі сеткі падрыхтавалі кніжныя выставы, якія сталі своеасаблівымі падарожжамі ў свет беларускай культуры, гісторыі і літаратуры. «Наш гонар — асветнікі Беларусі», «Ад літары да кнігі», «Пад небам беларускага пісьменства», «Славутыя асветнікі зямлі беларускай», «Кніга — крыніца пазнання», «Добры дзень, кніжка беларуская», «Дар просветителей белорусских» — кожная з іх адкрывае чытачу сваю старонку вялікай кнігі беларускага слова. На выставах можна дакрануцца да гісторыі ўзнікнення пісьменства, пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам выдатных асветнікаў, успомніць класікаў беларускай літаратуры, а таксама адкрыць для сябе творы, у якіх жыве душа народа. Старонкі кніг тут нібы размаўляюць з наведвальнікамі, распавядаючы пра нашу спадчыну, родную мову, традыцыі і вечныя каштоўнасці.

Асаблівым працягам кніжных экспазіцый сталі тэматычныя мерапрыемствы, якія аб’ядналі дзяцей і бібліятэкараў у цікавай і пазнавальнай размове пра беларускую кнігу і пісьменства. Падчас гістарычнага экскурсу «Кніга — духоўная скарбніца беларусаў» бібліятэкары запрасілі дзяцей у захапляльнае падарожжа па гісторыі кнігі — ад старажытных рукапісных старонак да сучасных выданняў. Удзельнікі даведаліся, як развівалася беларускае пісьменства, якую ролю ў захаванні ведаў адыгралі кнігі, чаму праца перапісчыкаў і першадрукароў стала важнай часткай культурнай спадчыны. Асаблівая ўвага была нададзена людзям, якія сваімі ведамі, працай і любоўю да слова дапамагалі беларускаму народу захоўваць духоўныя скарбы праз пакаленні.

Падчас тэматычнай гадзіны «Дар просветителей белорусских» размова ішла пра славутых асветнікаў Беларусі, іх імкненне несці людзям веды і адукацыю. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з імёнамі і справамі выдатных дзеячаў беларускай культуры, расказалі пра значэнне асветніцкай дзейнасці і пра тое, як дзякуючы самаадданай працы гэтых людзей развіваліся кніжнасць, адукацыя і культура. Дзеці адказвалі на пытанні, успаміналі вядомыя імёны і пераканаліся, што кніга заўсёды была і застаецца сапраўднай крыніцай ведаў.

Дзень беларускага пісьменства — гэта эта свята памяці і гонару, свята кнігі і роднага слова, якое дапамагае нам не губляць сувязь з каранямі. Пакуль мы адкрываем кнігі, чытаем вершы і апавяданні, захапляемся творчасцю пісьменнікаў і перадаем любоў да беларускай мовы дзецям, жыве наша культурная спадчына. Бо слова, аднойчы запісанае на старонцы, здольнае пераадолець час. Яно захоўвае галасы продкаў, мудрасць пакаленняў, любоў да роднай зямлі і надзею на будучыню. І няхай кожная новая сустрэча з беларускай кнігай становіцца маленькім адкрыццём, якое дапамагае яшчэ мацней адчуць: беларускае слова — гэта жывая памяць нашага народа, яго душа і яго святло.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина