Уладзімір Ліпскі: для дзяцей і пра дзяцей

Уладзімір Ліпскі: для дзяцей і пра дзяцей

06.05.2025


Скачыце, зайчыкі і ліскі,
З настроем будзьце, таты, мамы.
Няхай жыве Уладзімір Ліпскі –
Сярод дзяцей дарослы самы!

Рыгор Барадулін


85 гадоў таму на свет з'явіўся чалавек, чыя творчасць і жыццё сталі сапраўднім скарбам беларускай літаратуры – Уладзімір Ліпскі. Яго кнігі, напоўненыя яркімі персанажамі і захапляльнымі прыгодамі, здольны заваражыць не толькі малых чытачоў, але і дарослых.

Подробнее

Усе жыццё ён прысвяціў дзецям: ўзначальваў часопіс «Вясёлка», стварыў для дашкольнікаў часопіс, чытанку-маляванку «Буся». Яго пяру належаць прыгодніцкія аповесці, займальныя казкі, кнігі-вандроўкі па краіне Букварыі і па краіне Беларусь.

Уладзімір Ліпскі вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Яго мастацка-дакументальныя аповесці, эсэ, нарысы і апавяданні, кнігі для дзяцей перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую, нямецкую мовы. Творчасць гэтага мастака слова ўключана ў вучэбныя праграмы школ, педагагічных вучылішчаў і каледжаў, вывучаецца на філалагічных факультэтах ВНУ педагагічнага профілю.

Да юбілею пісьменніка у бібліятэках сеткі аформлены выставы: «Жыццё напоўненнае святлом», «Уладзімір Ліпскі: для дзяцей і пра дзяцей», на якіх прадстаўлены кнігі аўтара, а таксама літаратура аб жыцці і творчасці.

Творы Уладзіміра Ліпскага не пакінуць раўнадушнымі чытача любога ўзроста, бо ў яго творах – веліч подзвігу людзей, прыгажосць, каханне і вялікае жаданне з любасцю жыць у зямным раі і шанаваць родную мову.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина