Неардынарны талент Віктара Казько

Неардынарны талент Віктара Казько

24.04.2025



Сёлета мы святкуем значную падзею – 85-годдзе выдатнага чалавека, творцы і патрыёта нашай зямлі, Віктара Казько. Яго жыццё – гэта яркі прыклад таго, як можна злучыць любоў да роднай зямлі з творчым пошукам і адданасцю сваёй справе. На працягу многіх гадоў ён натхняе нас сваімі творамі, якія адлюстроўваюць глыбіню беларускай душы. У гэты асаблівы дзень мы ўшаноўваем яго ўклад у культуру і мастацтва, а таксама яго непахісную веру ў будучыню Беларусі.

Подробнее

Да юбілею пісьменніка у бібліятэках сеткі аформлены выставы: «Загадкавы свет В. Казько», «Память нужна живым», «Верность жизненной правде», «Неардынарны талент».

Проза Віктара Казько падобная на мокрую траву, дзе пераплялося ўсё, што расло, шумела, цешыла кветкамі, пахла мёдам... І кветкі, і калючкі, і каласкі – усё ў гэтай траве. Чытаецца цяжка, але калі ты ўжо ўцягнуўся, злавіў аўтарскую інтанацыю, то спыніцца і адкласці кнігу не зможаш. Віктар Казько піша пра сябе, пра тое, што бачыў і перажыў, амаль па днях і гадзінах перадаючы ўласнае жыццё, выкладваючы яго на паперу, робячы бачным для іншых. Пісаць так, як ён піша, неверагодна цяжка. Магчыма, гэта адзіны спосаб расказаць праўду. Зноў і зноў прапускаючы скрозь сябе перажытае і ўбачанае дзіцячымі вачыма.

У беларускай літаратуры шмат аўтараў, якія пісалі пра вайну. Але Віктар Казько ў гэтай плеядзе стаіць амаль асабняком. Ён, на аснове асабістай біяграфіі, адным з першых у нашай літаратуры змог расказаць пра гэта так, як да яго ніхто не пісаў.

Калі пытаюцца, што цікавага можна прачытаць на беларускай мове, то заўсёды ўзнікае ў памяці прозвішча Казько і яго кнігі: «Хроніка дзетдомаўскага саду», «Неруш», «Выратуй i памілуй нас, чорны бусел», «Час збіраць косці», «Бунт незапатрабаванага праху» і аповесць «Суд у Слабадзе».

У гэты юбілейны дзень мы з удзячнасцю глядзім на жыццёвы шлях Віктара Казько і верым, што яго творы яшчэ доўга будуць гучаць у сэрцах людзей.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина