Беларуская, мілая, родная шчырая мова мая |
21.02.2025 |

Роднае слова міла, вяснова
Зернем упала ў нашым краі.
Светлыя думы матчынай мовы
З глебы радзімай буйна ўзраслі.
Л. Андрэева
Мы – беларусы, бо нарадзіліся у Беларусі. А ці дастаткова гэтага? Канешне не, каб назваць сябе беларусам, трэба значна больш, чым проста нарадзіцца тут. Бясспрэчна, мы павінны ведаць гісторыю і культуру свайго народа, але, па-першае, мы павінны ведаць нашу родную беларускую мову. Менавіта яна робіць нас сапрауднымі беларусамі.

21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы – дзень, які нагадвае нам пра важнасць захавання і развіцця моўнага разнастайнасці. Беларуская мова, як і любая з іншы моў свету, з'яўляецца не толькі сродкам зносін, але і носьбітам культуры, традыцый і ідэнтычнасці народа. У сучасным свеце, дзе глабалізацыя і распаўсюджванне дамінуючых моў, такіх як англійская, становяцца ўсё больш актуальнымі, важна памятаць пра значэнне роднай мовы для кожнай нацыі. Беларуская мова, якая мае глыбокія гістарычныя карані і багатую літаратурную спадчыну, патрабуе нашай увагі і падтрымкі.

Дні роднай мовы ў нашай краіне пачалі святкавацца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. І каб захаваць сваю родную мову, беларусам трэба на ей размаўляць, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Да міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэках сеткі аформлены выставы: «Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!», «Роднай мовы гук чароўны», «Дзіўная родная мова мая», «Моц і прыгажосць роднай мовы», «Жыве ў вяках беларуская кніга».

На кніжных выставах прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І. Шамякіна і іншых. А таксама з энцыклапедычнымі выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, разнастайнымі слоўнікамі, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Амаль усе кнігі, прадстаўленыя на выставах, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.
![]() | ![]() | ![]() |
---|
Таксама да міжнароднага дня бібліятэкары правялі шэраг мерапрыемстваў: інформ-кактэйль «На роднай мове размаўляю», чытацкі салон «Сэрцам краніся роднага слова», гутарку «Беларуская мова як частка міравой культуры», гульню-вандроўку «Беларуская скарбонка», круглы стол «Беларуская, мілая, родная шчырая мова мая», акцыю «На роднай мове размаўляю».
![]() | ![]() | ![]() |
---|
Пад час мерапрыемстваў дзеці даведаліся як беларуская мова праходзіла доўгі і складаны шлях развіцця, як узнікла беларускае кнігадрукаванне і які ўплыў на гэтыя працэсы аказалі выдатныя беларускія асветнікі і дзеячы культуры. А таксама дзеці чыталі мастацкія творы, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы.
У беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў ёсць шмат шчырых, пранізлівых радкоў пра родную мову. Чытаць іх варта і 21 лютага, і ў любы іншы дзень года. Не толькі чытаць, але вучыць родныя словы, спрабаваць размаўляць па-беларуску, карыстацца сваёй мовай ў штодзённым жыцці. Каб не знікла яна, а квітнела, як роўная сярод роўных, узбагачала кожнага з нас, яднала нацыю, мацавала Беларусь і рабіла беларусаў адметнымі сярод іншых народаў свету.
![]() | ![]() | ![]() |
---|