Крылы творчага натхнення Івана Навуменкі

Крылы творчага натхнення Івана Навуменкі

17.02.2025


Сёлета 15 лютага адзначалася 95-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі.

Іван Якаўлевіч Навуменка – яркі самабытны талент, чалавек з багатай біяграфіяй. Звыш 40 гадоў аддаў пісьменнік роднай літаратуры, узбагаціў яе новымі вобразамі людзей, мужныя і гераічныя характары, якіх знайшлі праўдзівае і яркае ўвасабленне ў глыбока самабытнай яго творчасці. Пісьменнік умеў апавядаць пра лёс, пачуцці звычайнага чалавека, пра яго маральна-этычны стан так, каб дапамагчы чытачу заняць правільную пазіцыю ў жыцці.

Подробнее

Сёння, адзначаючы яго 100-гадовы юбілей, мы ўспамінаем пра вялікі ўклад гэтага народнага пісьменніка ў беларускую літаратуру. Яго творы — гэта не проста словы на паперы, а глыбокія развагі пра жыццё, каханне, прыроду і чалавечыя адносіны.

У творчай асобе Івана Навуменкі аб'ядналіся, сумясціліся два таленты –пісьменніка і даследчыка літаратуры. Няпроста сказаць, які з гэтых талентаў больш важкі, які вызначальны, паколькі і празаічная спадчына, і плён навуковых пошукаў адзначаны «пячаткай майстра».

Для прозы Івана Навуменкі характэрны ў значнай ступені аўтабіяграфізм. Лірычная пранікнёнасць пачуццяў і даверлівасць інтанацый, псіхалагічная дакладнасць учынкаў герояў, праўдзівасць дэталяў і мастацкіх абагульненняў – адметныя рысы творчасці пісьменніка.

Да юбілею аўтара ў бібліятэках сеткі аформлены выставы: «Запрашэнне да роздуму», «Аб чым шумелі сосны», «Талент Івана Навуменкі», «І радасць, і смутак, і боль», «Залатыя старонкі беларускай літаратуры», «Летапісец эпохі», «Крылы творчага натхнення», «Крылья творческого вдохновения». Сярод прадстаўленых выданняў былі як класічныя творы, так і менш вядомыя, якія адлюстроўваюць разнастайнасць яго літаратурнага стылю і тэматыкі. Кнігі Івана Якаўлевіча не толькі захавалі яго думкі і ідэі, але і сталі важным элементам культурнай спадчыны Беларусі, што падкрэслівалася на выставках. Яны запрашаюць наведвальнікаў акунуцца ў свет яго літаратурнай творчасці, адкрываючы новыя грані яго таленту і ўплыву на беларускую культуру.

Святкуючы 100-гадовы юбілей Івана Навуменкі, мы не толькі адзначаем яго літаратурныя дасягненні, але і ўспамінаем пра тое, як яго творчасць працягвае жыць у сэрцах людзей. Кожная старонка яго кніг – гэта шлях, які злучае пакаленні, што шукаюць натхненне, разуменне і падтрымку ў яго словах. Спадчына Навуменкі – гэта дар, які будзе жыць вечна, нагадваючы нам пра сілу літаратуры, здольнай змяняць жыцці, даваць надзею і ўздымаць лепшыя пачуцці.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина