Магілёўская вобласць – 87 гадоў з дня заснавання |
15.01.2025 |

Сённяшні дзень памечаны чырвоным колерам у гісторыі Прыдняпроўскага краю. 87 год назад была ўтворана наша Магілёўская вобласць.
Нямала выпрабаванняў за гэты час выпала на долю яе жыхароў, людзей працавітых, самаадданых, сапраўдных патрыётаў роднай зямлі. Мы па праву ганарымся імі. Тымі, хто адстаяў свабоду ў час Вялікай Айчыннай вайны, хто аднаўляў разбуранае пасля яе, хто стварыў усе багацці нашага краю. Магілёўшчына сёння – адна з шасці абласцей Беларусі з вялікім прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам, шыкоўнай прыродай, каштоўнымі традыцыямі.

Шмат цікавай інфармацыі пра дзень учарашні і дзень сённяшні Прыдняпроўскага краю можна пачарпнуць на выставе ў цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага. Яе супрацоўнікі падабралі для чытача звесткі пра розныя перыяды ў гісторыі Магілёўшчыны, якая упэўнена глядзіць у мірны заўтрашні дзень.
Кнігі, прадстаўленыя на выставе, раскрываюць багатую гісторыю вобласці, знаёмяць з геральдыкай Магілёўскага краю, са славутасцямі Магілёўшчыны, з геаграфіяй, традыцыямі і культурай. Таксама прадстаўлена літаратура аб непаўторнай архітэктуры Магілёва і гарадоў вобласці, а таксама аб знакамітых ураджэнцах рэгіёна, якія сваёй доблеснай працай праслаўляюць яго не толькі ў рэспубліцы, але і за мяжой.
Сёння Магілёўшчына ўпэўнена глядзіць у будучыню. Выгаднае геаграфічнае становішча, магутны прамысловы і сельскагаспадарчы патэнцыял, аб'ёмны рынак, добразычлівыя, разумныя і працавітыя людзі – усё гэта дазваляе з упэўненасцю казаць пра тое, што ў Прыдняпроўскім краі ёсць усё неабходнае для далейшага паступальнага развіцця, а галоўнае жаданне і імкненне зрабіць нашу Зямлю яшчэ прыгажэй, утульней і камфортней для жыцця людзей.
![]() | ![]() | ![]() |
---|