Сялянская хата цудамі багата

Сялянская хата цудамі багата

26.11.2024


З развіццём цывілізацыі чалавецтва ўвесь час вынаходзіць новыя прадметы, якія робяць жыццё больш зручным, адказваюць сучасным патрэбам. Шмат рэчаў, якія калісьці патрэбныя, адыходзяць у мінулае.

Традыцыі мінулага, жыццёвы ўклад нашых продкаў – гэта каштоўная спадчына, якая адлюстроўвае культурна-генетычны код кожнай нацыі. Кожны беларус павінен ведаць і шанаваць звычаі свайго народа, бо гэта гісторыка-культурны фундамент нашага жыцця, які складваўся стагоддзямі.

Подробнее

У ходзе экскурсіі ў этнаграфічны куток «Сялянская хата» арганізаванай бібліятэкарам «Ленінская сельская аб’яднаная бібіліятэка», навучэнцы Ленінскай сярэдняй школы з цікавасцю разгледзелі прадметы даўніны і побыту: ткацкі станок, гарлач, сярпы, маслабойкі, сіта, прас і іншае.

У сялянскім ужытку на працягу шматлікіх стагоддзяў дрэва служыла асноўным матэрыялам, з якога рабілі прылады працы і прадметы паўсядзённага побыту. Існуе мноства разнавіднасцяў калаўрота – бо не толькі ў кожнай вобласці або раёне, але часам і ў кожнай вёсцы яны адрозніваліся сваімі непаўторнымі рысамі і асаблівасцямі. У кутку дзеці пазнаёміліся з калаўротам і калекцыяй верацёнаў. Разам з бібліятэкарам зазірнулі ў размаляваны куфар і знайшлі там народнае беларускае адзенне, ручнікі, падзоры і ільняныя вышытыя ручнікі.

У этнаграфічным кутку сабрана багатая калекцыя прадметаў побыту нашых продкаў, што дае магчымасць акунуцца ў атмасферу іх жыцця. Дзеці вельмі зацікавіліся беларускай даўніной. Выхоўваць любоў да малой радзімы трэба пачынаць з ранняга дзяцінства. Важна, каб дзеці ведалі гісторыю сваіх продкаў, іх культуру, лад жыцця, звычаі, традыцыі.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина