З юбілеем, родны край!

З юбілеем, родны край!

24.06.2024


Любоў да Радзімы і яе людзей з’яўляецца крыніцай натхнення для многіх горацкіх паэтаў і кампазітараў. На літаратурна-музычнай вечарыне «Мой край – маё натхненне», якая прайшла ў Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі, гучалі вершы Ніны Кавалёвай, Льва Васільева, Алеся Клачкова, Алесі Цэван, Наталлі Ніканчук, Алесі Азаранкі, Лідзіі Андрэевай, Аляксандра Ведзянеева, Святланы Цярэшкі, Надзеі Курбасавай, Ларысы Грушынай, Валянціны Мажугінай і іншых, прысвечаныя Горацкаму краю.

Подробнее

У выкананні народнага акадэмічнага хору «Спадчына», салістак Надзеі Курбасавай, Анастасіі Жарыкавай і вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства г. Горкі Марыі Цыркуновай прагучалі песні «Горад над Проняй», «Дыялогі пра салдатаў», «Майму гораду», «Горкі-Горы», «Мой Горацкі край урачысты…», «Вясёлая песенька» на словы і музыку горацкіх аўтараў.

Павага да свайго кутка мае асабліва важнае значэнне ў духоўным станаўленні чалавека. Настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Спарыцельніца хлябоў» г. Горкі іерэй Мікіта Храмянкоў і настаяцель храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Расна Дрыбінскага раёна іерэй Генадзь Мартынаў павіншавалі прысутных з Днём горада. У сваіх выступленнях яны засяродзілі ўвагу на тым, што павагу і любоў да роднага краю мы бачым найперш у Бібліі.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Цэван звярнула ўвагу на асаблівую творчую атмасферу Горацкага краю. «Я люблю наш зялёны горад Горкі, навакольныя вёскі, лясы, палі і азёры. Усё тут нібы прасякнута натхненнем», – адзначыла паэтка. І напрыканцы выступлення яна прачытала верш «Мілы сэрцу край».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук прыгадала свае студэнцкія гады і тое першае ўражанне, якое пакінулі Горкі ў яе душы. Яна выказала меркаванне аб тым, што «кожны чалавек сваёй працай, творчасцю павінен праслаўляць тое месца, дзе ён нарадзіўся, вучыўся, праходзіў жыццёвыя ўніверсітэты». Наталля Валянцінаўна расказала аб тым, што сваю кнігу – дэтэктыўны раман «…Кранаючы неба рукамі» яна пісала менавіта пра Горкі і прысвяціла гэты літаратурны твор свайму любімаму гораду. Напрыканцы выступлення яна прачытала верш «Запаветны мой край беларускі».

Пісьменніца Ларыса Іванова звярнулася да прысутных з такімі словамі: «Я лічу, што галоўная каштоўнасць роднага краю, яго душа і сэрца – гэта людзі, бо менавіта яны ствараюць яго гісторыю. Наша задача сёння – не толькі захоўваць, берагчы, цаніць усё тое, што пакінула нам мінулае пакаленне, а рабіць усё, што ад нас залежыць, каб і далей наш Горацкі край развіваўся і квітнеў, каб нашы дзеці ганарыліся тым, што нарадзіліся на горацкай зямлі».

Ветэран педагагічнай працы пісьменніца Людміла Дзёменская прачытала ўласны празаічны твор «Ішоў чалавек па зямлі» і выказала меркаванне, што любоў да Радзімы пачынаецца перш за ўсё з любові да свайго роду, бацькоў і дзяцей, блізкіх людзей. Яна пажадала прысутным любіць родную зямлю, бо толькі яна надае па жыцці сілы і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Ветэран педагагічнай працы Валянціна Копач прывяла прыклады праяўлення патрыятызму і мужнасці з мастацкай літаратуры і падкрэсліла, што «калі ў грудзях нашых б’ецца высакароднае сэрца, мы павінны любіць сваю Радзіму, адчуваць еднасць з далёкімі продкамі, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы».

На мерапрыемстве выступіў таксама наш зямляк з вёскі Гарадзец, які зараз жыве ў Оршы, паэт Пётр Аўраменка.

Супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага была падрыхтавана літаратурная выстава, дзе экспанаваліся выданні па гісторыі Горацкага краю, зборнікі твораў мясцовых аўтараў, кнігі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама бібліяграфічныя даведнікі па іх творчасці.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина