Дыялог з пісьменніцай Наталляй Ніканчук

Дыялог з пісьменніцай Наталляй Ніканчук

21.06.2024


Як вядома, любая кніга пачынаецца з пісьменніка. Яго фантазія прымушае нас сумаваць, радавацца, разважаць, думаць. Вельмі добра, калі ёсць магчымасць сустрэцца з пісьменнікам, пазнаёміцца з чалавекам, які ўмее ажыўляць свае думкі і мары.

У аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка» адбылася сустрэча з пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ніканчук Наталляй Валянцінаўнай. На сустрэчу прыйшлі дзеці чацвёртага атрада аздараўленчага лагера «Радуга» ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Горкі».

Подробнее

Вядучая мерапрыемства – выдатны апавядальнік і суразмоўца, яна расказала аб сваім творчым шляху, калі яна пачала пісаць свае першыя літаратурныя творы. Гэта былі артыкулы для раённай газеты і невялікія вершы для дзяцей. Далей аўтарка прачытала верш «Дачушка» і «Гульня ў рыфму». Вядучая прапанавала прысутным хлопчыкам і дзяўчынкам таксама прыдумаць рыфму да свайго імя.

Затым Наталля Валянцінаўна прачытала апавяданне «Бобік», расказала пра сваю хатнюю гадаванку «беларускамоўную» котку Луізу. Школьнікі таксама расказалі пра сваіх чатырохногіх сяброў, апісалі іх знешні выгляд.

Наталля Валянцінаўна пазнаёміла вучняў са сваімі друкаванымі выданнямі: кнігай вершаў «Любоў крылатая істота», фантастычным дэтэктыўным аповедам «Іаланта», дзіцячай кнігай «Дэльфінчык Агу», дэтэктыўным раманам «…Кранаючы неба рукамі”. Асаблівую зацікаўленасць выклікала кніга пісьменніцы «Дэльфінчык Агу».

Каляровыя малюнкі з выявамі дэльфінаў, сіняга кіта, вялікай белай акулы, марской чарапахі, касатак, кашалота і іншых марскіх жывёл зацікавілі школьнікаў – яны ўважліва разглядалі малюнкі і задавалі шмат пытанняў.

Напрыканцы сустрэчы дзеці паабяцалі часцей наведвацца ў бібліятэку і чытаць кнігі на роднай беларускай мове. Заўжды хочацца каб кнігі няслі стваральную энергію, давалі ідэі для развіцця і рабілі час, праведзены за чытаннем, прыемным. А дзе знайсці такія кнігі? Мы ведаем – у бібліятэцы! А калі іх прапануе сапраўдны пісьменнік – жаданне чытаць у рэшце рэшт прачнецца нават у тых, для каго друкаванае выданне з’яўляецца сумам і прымусай. Нездарма ж Наталля Валянцінаўна працуе бібліятэкарам і ўдала сумяшчае абодва заняткі.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина