Васіль Быкаў – майстар ваеннай прозы

Васіль Быкаў – майстар ваеннай прозы

19.06.2024


Васіль Уладзіміравіч Быкаў, які нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, быў выдатным савецкім і беларускім пісьменнікам, грамадскім дзеячам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і членам Саюза пісьменнікаў СССР.

Васіль Быкаў – гэта чалавек, які не толькі прайшоў усю Вялікую Айчынную, але і пакінуў пасля сябе бясцэнную літаратурную спадчыну. З палёў баёў ён прывёз гераічныя творы пра подзвігі савецкіх салдат, яго кнігі – гэта лепшы здабытак сусветнай мастацкай літаратуры пра вайну.

Подробнее

У 2024 годзе пісьменніку споўнілася б 100 гадоў з дня нараджэння. Да яго юбілею ў бібліятэках нашай сеткі падрырыхтаваны выставы: «Усё мінецца, праўда застанецца», «Васіль Быкаў – майстар ваеннай прозы», «Заўсёды ў памяці народнай», «Быць зямлі сваёй сынам», «Василь Быков: солдат правды и пера», «Майстар ваенный прозы», «Остаться человеком в пламени войны», «Стваральнік ваенный эпапеі», «Беспощадная правда о минувшей войне».

Увазе чытачоў прапанаваны знакамітыя ваенныя аповесці пісьменніка: «Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Мёртвым не балюча», «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца», «Знак бяды». Прадстаўленыя на экспазіцыях матэрыялы раскрываюць складаны жыццёвы шлях мужнага і сумленнага пісьменніка, арганічна не прымаючага кампрамісу паміж ісцінай і хлуснёй. Пісьменнік, агаляе перад людзьмі жыццёвыя небяспекі ў любых іх праявах. Сваімі творамі ён змог абудзіць сумленне і навучыць спагадзе і дабру, далучыць да абавязку, гонару і патрыятызму.

Многія з яго твораў здабылі другое жыццё, стаўшы вядомымі кінафільмамі пра вялікія подзвігі герояў ваенных гадоў.

Кожны радок, напісаны Васілём Быкавым, прасякнуты горыччу вайны. Чатыры страшныя гады пакінулі незагойную рану на сэрцы аўтара, цалкам перавярнулі яго жыццё і светапогляд. Жахі вайны ўсплывалі ў яго памяці да канца дзён: пра гэта сведчыць напісаная ў 2002 годзе кніга «Доўгая дарога дадому». Занадта доўга пісьменніку прыйшлося дыхаць паветрам, прасякнутым голадам, крывёю і смерцю.

Яго творы застаюцца актуальнымі і запатрабаванымі ў наш час. Літаратура письменніка глыбока закранае сэрцы чытачоў, выклікаючы пачуццё гонару, салідарнасці і спагады. Быкаў стаў сімвалам сапраўднай мужнасці і вернасці, а яго творчасць стала вечнай крыніцай патрыятызму і павагі. Пісьменнік усё жыццё лічыў, што людзі павінны ведаць, якой цаной была заваяваная перамога над фашызмам. Вернасць франтавому брацтву воінаў Вялікай Айчыннай, змацаванай агульнымі пакутамі, пралітай крывёю і здабытай перамогай, Васіль Быкаў захаваў да канца свайго жыцця.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина