Паэзіі чароўныя радкі

Паэзіі чароўныя радкі

23.03.2024


Дзень паэзіі яскравы –
Гімн гармоніі душы!
Мы жывём у слаўным краі,
Слова тут, як звон гучыць.

Лія Родная


20 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага дня паэзіі, у інтэрнаце №4 Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася вечарына: «Паэзіі чароўныя радкі», якую арганізавала і правяла бібліятэкар аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача Цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук.

Подробнее

На сустрэчу прыйшлі студэнты розных факультэтаў акадэміі, якія праявілі зацікаўленасць паэзіяй і напісаннем вершаў.

Наталля Валянцінаўна пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята. Па рашэнню ЮНЭСКА з 2000 года мы святкуем Міжнародны дзень паэзіі менавіта 21 сакавіка ў дзень веснавога раўнадзенства. Па меркаванню заснавальнікаў, у гэты дзень у прыродзе адбываецца перамога святла над цемрай. Свята ўзнікла дзеля таго, каб надаць новы імпульс развіццю паэтычнай творчасці, падкрэсліць яе значнасць для ўсяго чалавецтва.

Далей вядучая пазнаёміла юнакоў і дзяўчат са сваімі любімымі паэтамі і іх вершамі. Прагучалі непаўторныя па сваёй прыгажосці творы Алеся Пісьмянкова «Ты адбі мне тэлеграму…», «І вёдры поўны вады, і вочы , поўныя дабра…» потым аўтарскае прысвячэнне – верш «Стаю прад снегам з непакрытай галавой…»

Вельмі цікавы і амаль забыты аўтар трапіў у поле зроку паэткі з Горак – гэта Анатоль Сербантовіч, які нарадзіўся ў вёсцы Ордаць Шклоўскага раёна і пайшоў з жыцця на самым пачатку сваёй творчай кар’еры. Прагучаў верш «Я не люблю кампанійкі, я да цябе ўцяку…», які кранае душу сваёй шчырасцю і дасціпнасцю.

Наталля Валянцінаўна чытала вершы Рыгора Барадуліна, Змітрука Марозава, Яўгеніі Янішчыц, Віктара Шніпа. Усе гэтыя паэты пакінулі значны след у душы дэкламатаркі.

Выклікалі апладысменты асабістыя вершы паэткі: «Жыццё паставіла адзнаку мне “выдатна”…», «Заблудзілася я крыху ў маладосці», «Пакуль жыву – кахаю!» і інш.

Вечарына прайшла ў свабоднай творчай абстаноўцы, выклікала цёплыя ўсмешкі і пажаданні.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина