Таямнічая планета Уладзіміра Мазго

Таямнічая планета Уладзіміра Мазго

05.03.2024

Ад Нёмана да Сожа –
Так светла і прыгожа.
Дзе Нарач, Белавежа –
Гаюча так і свежа.
Суладна і супольна,
Гасцінна, хлебасольна.
І радасна на дзіва,
Бо гэта ўсё – Радзіма!

Уладзімір Мазго


Калі проза – невычэрпная велічная рака, то паэзія – бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый. Уладар гэтай стыхіі, глыбакадумны, чуллівы, паэтызуе рэальнасць рыфмай, незвычайнымі вобразамі і дзіўнымі дэталямі, чароўнымі параўнаннямі і вабнай непасрэднасцю. Акурат як паэт, перакладчык, публіцыст, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мазго.

Подробнее

5 сакавіка спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння паэта. Да юбілею пісьменніка у бібліятэках сеткі аформлены выставы «Таямнічая планета Уладзіміра Мазго». На экспазіцыях прадстаўлены кнігі аўтара з вершамі, казкамі, загадкамі, скорагаворкамі, якія ўспрымаюцца па-дзіцячаму натуральна і пераканаўча, развіваюць не толькі фантазію, але і маўленне.

Першая кніга вершаў «Пад спеў крыніц» (1982) з’явілася на свет у студэнцкія гады, пасля выхаду якой паэт быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў.

Усе творы Уладзіміра Мазго вызначаюцца сардэчнасцю, лірычнасцю, шчырасцю, яны асветлены пачуццём любові аўтара да дзіцячага свету. Асобныя творы Уладзіміра Мазго перакладзены на рускую, англійскую, таджыкскую, чувашскую і іншыя мовы. На многія вершы паэта створана шмат песень беларускімі кампазітарамі. Яны гучаць у эфіры, на рэспубліканскіх і міжнародных песенных фестывалях. Уладзімір Мазго стаў лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры і мастацтва (2005), лаўрэатам літаратурных прэмій імя В. Віткі (2005), «Залаты Купідон» (2008), выдатнікам друку Беларусі, ганаровым грамадзянінам Зэльвенскага раёна (2008).

Бліжэй пазнаёміцца з творчасцю аўтара можна ў бібліятэках ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка».



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина