Паэтычны свет Змітрака Марозава

Паэтычны свет Змітрака Марозава

03.01.2024


Ляцяць, імгненне за імгненнем
У незваротны вырай дні…
Хай не пакіне нас натхненне –
Анёлак боскай чысціні.

Змітрок Марозаў


2 студзеня адзначыў 70 год таленавіты беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Змітрок Змітравіч Марозаў. За сваю творчую літаратурную дзейнасць Змітрок Марозаў быў удастоены прэмій Ленінскага камсамола, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, двойчы лаўрэат Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурса «Сям’я – Яднанне – Айчына».

Подробнее

У еўрапейскай літаратуры ён першы аўтар вянка вянкоў санетаў, з’яўляецца аўтарам слоў гімна акадэміі. У 1975 годзе ён скончыў агранамічны факультэт і заўсёды з задавальненнем прыязджае ў Горкі, дзе прайшлі яго студэнцкія гады. Кнігі з дароўнымі надпісамі ад паэта захоўваюцца ў калекцыі аўтографаў цэнтральнай бібліятэкі.

Да юбілея паэта бібліятэкі сеткі аформілі выставы: «Вясковая планета Змітрака Марозава», «Мне богам дадзена радзіма» «Паэтычны свет Змітрака Марозава». На выставах прадстаўлены зборнікі вершаў паэта, апавяданні.

Першы верш З. Марозава надрукаваны ў Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» у 1977. Першы зборнік паэта «Пад небам бусліным» выйшаў у 1982 годзе. А да гэтага малады паэт друкаваўся у часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Родная прырода», у рэспубліканскіх і абласных газетах. Цікава, што вершы 3. Марозава былі заўважаны не толькі ў Беларусі. У 1981–1982 гадах пераклады яго твораў былі выдадзены на рускай і украінскай мовах. А ў 1983 годзе ў Маскве, у выдавецтве «Молодая гвардия» была выдадзена яго кніга «Огонь и жито».

Вершы паэта аб праблемах сучаснай вёскі, аб працы хлебароба, аб наступствах чарнобальскай бяды, аб захаванні гістарычнай спадчыны, аб ахове прыроды. Яго вершы яго пранікнёна-душэўныя, насычаныя цеплынёй, сялянскай дабрынёй. Грамадзянская лірыка, лірыка кахання слыннага паэта Змітрака Марозава заўсёды кранае душу, уражвае, вымушае з ім суперажываць, хаця не заўсёды выклікае ўзнёслы настрой.

Ён піша апавяданні для дзяцей, у каторых у навукова-папулярнай форме апавядае пра агародныя, палявыя і лугавыя расліны, якія растуць на Беларусі. З. Марозаў – аўтар публіцыстычных нарысаў пра беларускую вёску, мінулую вайну. На некаторыя яго вершы напісана песні, якія гучаць на беларускім радыё і телебачанні.

3мітрок Марозаў з’яўляецца аўтарам першай у славянскім свеце складанай формы паэзіі – вянок вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы». Паэт Леанід Дайнека лічыць, што стварэнне вянка вянкоў санетаў «...можна назваць паэтычным подзвігам, схіліўшы ў пашане перад натхнёна-нястомнай працай галаву». Вячаслаў Рагойша аналізуючы творчасць паэта адзначаў, што яго творы «…яскрава сведчаць аб настойлівых творчых пошуках, імкненні глыбей і арыгінальней спасцігнуць свой час і сябе ў часе».



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина