У краіне дзяцінства

У краіне дзяцінства

04.11.2023


4 лістапада на базе школьнага аздараўленчага лагера «Дружны» ДУА «Сярэдняя школа школа №1 г. Горкі» адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» і бібліятэкарам аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача цэнтральнай бібліятэкі ім. М. Гарэцкага Наталляй Ніканчук пад назвай «У краіне дзяцінства». На сустрэчы прысутнічалі дзеці малодшага школьнага ўзросту і іх настаўнікі.

Подробнее

Наталля Валянцінаўна расказала дзецям аб неабходнасці ведаць родную беларускую мову, размаўляць на ёй і чытаць кнігі. Яна пазнаёміла вучняў са сваімі кнігамі і прачытала ім невялікі ўрывак з новай напісанай, але пакуль яшчэ не выдадзенай кнігі для дзяцей «Сонечныя зайчыкі». «Гэта казка аб падарожжы двух невялікіх сонечных зайчыкаў Які і Цёпы і хлопчыка Вовіка», – распавядала аўтарка.

Выклікалі цікавасць у рабят таксама вершы: «Гульня ў рыфму», «Лянота», «Мары». Дзеці праяўлялі актыўнасць, дзяліліся сваімі планамі на будучыню і марамі.

Кніга «Дэльфінчык Агу», якую прынесла пісьменніца і паказала дзецям, выклікала жывы інтарэс. Каляровыя малюнкі з выявамі дэльфінаў, сіняга кіта, вялікай белай акулы, марской чарапахі, касатак, кашалота і іншых марскіх жывёл зацікавілі школьнікаў – яны ўважліва разглядалі малюнкі і задавалі шмат пытанняў.

Акрамя гэтага Наталля Валянцінаўна пазнаёміла вучняў з кніжнымі навінкамі, якія паступілі ў бібліятэку. Так ёю была прадстаўлена кніга нашай знакамітай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Зорка нябесная, зорка зямная» з яе цудоўным мастацкім афармленнем, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве «Народная асвета». Таксама пісьменніца раіла пачытаць дзецям кнігі: Ціма Парвела «Эла і сябры», Вольгі Любашынай «Ружовыя мары», якія выдадзены на беларускай мове.

Доўга маленькія чытачы не адпускалі пісьменніцу, задавалі розныя пытанні, бралі аўтографы і фатаграфаваліся на памяць. Напэўна, гэта і ёсць сапраўднае пісьменніцкае шчасце – бачыць такую вялікую цікаўнасць да сваёй творчасці.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина