У свеце дабрынi

У свеце дабрынi

11.10.2023


Нам цёпла ў свеце дабрыні:
Тут сонца матчынай усмешкі,
Аблокі ў сіняй вышыні,
Мурашніка жывыя сцежкі.

Эдзі Агняцвет

11 кастрычніка беларуская літаратура адзначае юбілей – 110-годдзе з дня нараджэння цудоўнай паэтэсы і перакладчыцы Эдзі Агняцвет (сапраўднае імя Каган Эдзі Сямёнаўна). Да гэтай даты ў бібліятэках сеткі падрыхтаваны выставы: «У свеце дабрыні», «Ёсць чалавек, ёсць свет і дабрыня», «На мове кахання, пяшчоты, калыханак», «Наш добры сябра – Эдзі Агняцвет», «Хай часцей смяюцца дзеці».

Подробнее

Нарадзілася будучая паэтка ў 1913 годзе ў Мінску. Усё сваё жыццё Эдзі Сямёнаўна пісала для дзяцей. Яе яшчэ называюць беларускай Агніяй Барто: сваімі вершамі Эдзі Агняцвет стварыла цэлы сусвет беларускай дзіцячай паэзіі.

З-пад яе пяра выйшлі паэтычныя зборнікі «Міхасёк», «Маё пакаленне», «Краіна маленства», «Незвычайныя канікулы», «Хто пачынае дзень?», «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя», «Беларуская рабіна» і іншыя.

Вершам Эдзі Агняцвет уласціва лёгкасць і танцавальнасць, таму вялікая колькасць яе вершаў стала тэкстамі для песень беларускіх і рускіх кампазітараў. Яе вершы перакладзены на рускую, узбекскую і латышскую мовы.

Эдзі Сямёнаўна актыўна займалася перакладчыцкай дзейнасцю. Пераклала на беларускую мову асобныя творы А.С. Пушкіна, М.А. Някрасава, У.У. Маякоўскага, «Маленькага прынца» А. Экзюперы, вершы польскіх, літоўскіх, украінскіх паэтаў. Асабліва цудоўнымі атрымліваліся ў яе пераклады французскіх паэтаў. За кнігу «На двары алімпіяда» паэтка была ўзнагароджана Ганаровым дыпломам імя Г.Х. Андэрсена.

На выставах прадстаўлена літаратура аб жыццёвым і творчым шляху дзіцячай пісьменніцы, яе кнігі з фонду бібліятэк і іншыя выданні, дзе надрукаваны яе творы.

Паэзія Эдзі Агняцвет у аснове сваёй аптымістычная, светлая. Светлыя фарбы, добрая усмешка характэрны для яе вершаў аб дабрыні, аб прыродзе, аб умелых, таленавітых людзях, здольных ствараць прыгожае, абараняць здабытае ранейшымі пакаленнямі. Сёння творы Эдзі Сямёнаўны Агняцвет з асалодай чытаюць у дзіцячых садках, школах і бібліятэках. Яны вучаць дзяцей быць добрымі, працавітымі, чулымі і ўважлівымі, берагчы зямлю сваю – любімую Беларусь.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина