Мой край – маё натхненне

Мой край – маё натхненне

27.06.2023


Любімыя вершы зрываюцца з вуснаў,
Калі мы сядзім за бацькоўскім сталом.
І мы палюбілі над Проняю бусла,
Нам цёпла і ўтульна пад белым крылом.

Ніна Кавалёва



У Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі прайшла літаратурна-музычная вечарына «Мой край – маё натхненне».

Подробнее

У адным з залаў музея сабраліся горацкія паэты, супрацоўнікі акадэміі, студэнцкая і вучнёўская моладзь, ветэраны працы, людзі з інваліднасцю. На сустрэчу запрасілі і настаяцеля храма ў гонар іконы Божай Маці «Спарыцельніца хлябоў» іерэя Мікіту Храмянкова.

Кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Людміла Дзеружкова расказала пра паэтаў Ніну Кавалёву і Алеся Клачкова, жыццё і творчасць якіх з’яўляюцца прыкладам мужнасці і самадданай, шчырай любові да роднага краю.

Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук і Алеся Цэван, паэты Валянціна Мажугіна і Аляксандр Ведзянееў прачыталі свае вершы патрыятычнай, духоўнай і філасофскай накіраванасці («Беларусь – мая калыска», «Над нашай краінай шляхі жураўліныя», «Чалавекам будзь», «Пралескі» і інш.). Для кожнага з іх любоў да Радзімы – гэта перш за ўсё павага да роднай зямлі, яе прыроды, да сваіх каранёў, мовы, культурнай спадчыны, людзей, якія жывуць побач.

Запаветнымі думкамі і марамі падзяліліся ветэраны працы Любоў Валчкова, Людміла Дзёменская і Надзея Курбасава, якія добрымі справамі і самаадданай працай праслаўляюць наш край і з’яўляюцца натхняльным прыкладам для маладога пакалення.

Іерэй Мікіта Храмянкоў адзначыў, што любоў да Радзімы пачынаецца з любові да Бога і бліжняга свайго, імкнення стварыць на сваёй зямлі райскі куток, а не шукаць яго дзесьці за мяжой. Гэта і гатоўнасць у цяжкі час ахвяраваць сваім жыццём, абараняючы ад ворага, а ў мірныя часы – малітва за яе, жаданне ёй росквіту.

Дацэнт кафедры раслінаводства, салістка вакальна-эстраднай студыі «Золак» БДСГА Вольга Саломка падзялілася сваімі ўражаннямі аб творчасці паэта Аляксандра Клачкова, якому 30 чэрвеня споўніўся б 71 год. «Як добра, што ў нашым горадзе жыве столькі таленавітых, шматгранных, інтэлігентных, сапраўдных беларусаў, якія так шчыра любяць свой родны край і імкнуцца перадаць гэту любоў сваім нашчадкам», – адзначыла Вольга Барысаўна. Яна выканала песню «Падары мне сонца».

У выкананні вядомых салістак Надзеі Курбасавай і Наталлі Краснаслабодцавай прагучалі песні на словы горацкіх аўтараў: «Майму гораду» (сл. Ніны Кавалёвай) і «Горкі-Горы» (сл. Святланы Цярэшка).

Мерапрыемства прайшло ў шчырай творчай атмасферы і стала добрым урокам духоўна-патрыятычнага выхавання для прысутных.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина