Беларусь – мая Радзіма! |
21.06.2023 |

21 чэрвеня ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага праведзены патрыятычны час «Беларусь – мая Радзіма!». На сустрэчу прыйшлі дзеці чацвёртага атрада аздараўленчага лагера «Дружный» ДУО «Сярэдняя школа №1 г. Горкі».

Дзецям было прапанавана знайсці нашу невялікую краіну на глобусе і адзначыць з якімі краінамі Беларусь мае агульныя граніцы. Далей бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з асноўнымі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, растлумачыла сімволіку і колеры, якія выкарыстоўваліся пры іх стварэнні. Юныя чытачы паслухалі гімн Рэспублікі Беларусь і адказалі на пытанні: калі гучыць такая святочная музыка, калі ўздымаецца дзяржаўны сцяг, дзе выкарыстоўваецца герб.

З кнігі Адамушко В.І, Ялінская М.М. «Гербы и флаги Беларуси» дзеці даведаліся аб гісторыі стварэння герба г. Горкі і Горацкага раёна.
Асаблівую цікавасць выклікалі літаратурныя творы, апавяданні, вершы і песні, якія гучалі на беларускай мове.