Сустрэча ў дзіцячым лагеры

Сустрэча ў дзіцячым лагеры

06.06.2023


6 чэрвеня адбылася сустрэча членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Ніканчук і Алесі Цэван з вучнямі летняга дзіцячага лагера «Калейдаскоп» гімназіі №1 г. Горкі.

Наталля Валянцінаўна, бібліятэкар аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача Цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага, пазнаёміла дзяцей са зместам сваёй казачнай аповесці «Дэльфінчык Агу», паказала малюнкі, расказала пра тое, як стваралася кніга. Таксама яна прачытала казку «Дзяўчынка Кацярынка і мышка Дабраначка» і вершы «Аб чым мараць дзеці» і «Дачушка».

Подробнее

Алеся Дзмітрыеўна Цэван расказала дзецям аб сваёй сям’і, прачытала некаторыя вершы («Если выйти на прогулку...», «Снег у зимы на спицах», «Рисуют дети») і некалькі казак: «Лясная сталовая», «Праменьчык», «Казка пра сараканожку Фросю, якая не ўмела лічыць».

Дзеці з цікавасцю слухалі пісьменнікаў, задавалі шмат пытанняў, радаваліся сустрэчы з гасцямі, гаварылі ім добрыя словы. Напрыканцы сустрэчы яны пажадалі аўтарам моцнага здароўя, натхнення, новых вершаў, казак, апавяданняў і цікавых гісторый для сваіх чытачоў.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина