Радок паэтычны разам з песняй…

Радок паэтычны разам з песняй…

26.05.2023


Вы сёння пакуль яшчэ дзеці.
А вырасцеце праз час –
Мір на Планеце будзе
Залежаць ад вас.

Уладзімір Карызна

25 мая свой 85-гадовы юбілей адзначыў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь паэт Уладзімір Карызна. Здаецца, няма такога чалавека, які б не сутыкнуўся з яго творчасцю, не чуў і не ведаў бы песень на яго словы.

Подробнее

«Паэзія падобная на музыку. Яна настолькі тонкая, глыбінная, што не пішацца, а іграецца!.. Яна, зразумела, з’яўляецца цяжка: гэта як ураджай сабраць... І ў той жа час — як на скрыпцы сыграць: не кожны зможа, гэта тонкая праца душы», — сказаў Уладзімір Карызна ў адной з гутарак.

Напеўнасць і лірызм паэзіі Уладзіміра Карызны прыцягвалі і прыцягваюць увагу кампазітараў розных пакаленняў. Больш за 200 вершаў паэта пакладзены на музыку. “Добрая песня – гэта калыска нацыі”, – лічыць Уладзімір Іванавіч. Многія яго песні надзвычай папулярныя: “Беларусь мая сінявокая”, “Люблю цябе, Белая Русь”, “Азёры дабрыні”, “Хаджу сунічнымі барамі”, “Зямля мая вялікая”, “Песня аб роднай зямлі”... Няцяжка заўважыць, што значная колькасць твораў паэта прысвечана роднай Беларусі. І, напэўна, невыпадкова словы да сучаснага Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь таксама напісаны Уладзімірам Карызнам.

У творчым багажы паэта-песенніка дзясяткі песень са словамі і музыкай аўтара. Уладзімір Карызна яшчэ і выдатны дзіцячы паэт. Першую сваю кнігу пра дзяцей “На сяле ў бабулі” ён выдаў у 1975 годзе, пазней былі і іншыя –“Малююць дзеці”, “Мір і сонейка для ўсіх”, “Хітры і мудры”, “Чароўнае вочка”. Паэт перавёў нямала дзіцячых твораў для “Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР”.

Да юбілею паэта ў бібліятэках сеткі падрыхтаваны выставы “Радок паэтычны разам з песняй…”, “Дар дадзены Богам”, “Мір і сонейка для ўсіх”, як віншаванне з пачэсным юбілеем. Няхай паэтычныя радкі Уладзіміра Іванавіча на крылах музыкі вечна кружляюць над роднай зямлёй, якую паэт так шчыра любіць.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина