|
Горацкі лінгвіст |
16.05.2023 |
13 мая, 100 год таму, у вёсцы Логвіна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і, нарадзіўся наш зямляк, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, вядомы беларускі лексікограф і стыліст Сцяпан Мітрафанавіч Грабчыкаў.
У 1941 г. закончыў дзесяцігодку, атрымаўшы атэстат выдатніка, і ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. За баявыя заслугі ў гады Айчыннай вайны узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Славы III ступені і шасцю медалямі. У 1946 г. пасля дэмабілізацыі С. М. Грабчыкаў паступае на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які закончы ў у 1951 г. і быў накіраваны на працу ў Маладзечанскі настаўніцкі інстытут.
3 сакавіка 1957 г. C. М. Грабчыкаў працуе ў выдавецтве «Народная асвета» у якасці старшага рэдактара. 3 гэтага часу пачынаецца яго актыўная лексікаграфічная праца. Шмат часу і старання аддаў ён стварэнню «Слоўніка мовы В. ДунінаМарцінкевіча» — першай у гісторыі беларускай лексікаграфіі працы па сістэматычнаму і поунаму апісанню лексікі. Гэтая капітальная праца атрымала высокую ацэнку спецыялістаў-лексікографаў не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі. У 1968 г. С. М. Грабчыкаў абараніў кандыдацкую ды сертацыю «Слоўнік мовы Дуніна-Марцінкевіча і важнейшыя асаблівасці лексікі пісьменніка».
Пяру таленавітага лексікографа належыць каля 50 навуковых прац. Ен аўтар «Русско-белорусского словаря» для школ (шэсць выданняў), «Арфаграфічнага слоўніка беларускай мовы» для пачатковых школ (тры выданні), «Беларуска-рускага слоўніка» (чатыры выданні). Прыхільна сустрэты чытачом яго папулярныя кніжкі «Чырвоныя лісткі календаря» і «Слова аб роднай прыродзе» (тры выданні).
3 1970 г. да выхаду на пенсію С. М. Грабчыкаў працаваў на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі ЕДУ. Ен вёў курс сучаснай рускай мовы і чытаў спецкурс па тэорыі і практыцы рэдагавання. За час працы на факультэце журналістыкі напісау і выдаў вельмі патрэбныя шырокаму беларускаму чытачу дапаможнікі «Цяжкія выпадкі словаўжывання ў беларускай мове», «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў», «Межязыковые омонимы и паронимы». Незадоўга перад смерцю С. М. Грабчыкаў закончыў працу над рукапісам кнігі «Омонимичные и близкие по звучанию слова в русском и белорусском языках» і здаў яго ў выдавецтва.
За час працы на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Сцяпан Мітрафанавіч ажыццявіў паспяховую спробу далучыць да навукова-лексікаграфічнай працы студэнтаў факультэта журналістыкі. Пад яго кіраўніцтвам некалькі гадоў студэнты вялі працу па стварэнню слоуніка паэм Янкі Купалы.
Як высокаадукаваны спецыяліст, сціплы, прынцыповы і добразычлівы чалавек C. М. Грабчыкаў карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод калектыву супрацоўнікаў і студэнтаў факультэта журналістыкі. Светлая памяць аб Сцягіане Мітрафанавічу Грабчыкаве — нястомным рупліўцу на ніве беларускай філалогіі — назаўсёды застанецца ў сэрцах тых, хто ведаў яго і працаваў разам з ім.

















































