Дарогі памяці жывыя…

Дарогі памяці жывыя…

07.05.2023


Час ідзе… і цяпер, адышоўшы далёка
Ад ваенных шляхоў і сцяжынак лясных,
Жураўліная стая ў небе высока
Пракурлыча аб чэрвеньскіх днях баявых…

Ганна Осіпава



Даўно адгрымелі апошнія залпы вайны, але ў памяці народнай назаўжды застануцца гераізм, мужнасць, адвага воінаў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі незалежнасць Радзімы. Для ўсіх пакаленняў Дзень Перамогі 9 Мая з'яўляецца асаблівым святам. У ім і радасць перамогі, і горыч страт.

Подробнее

«Дарогі памяці жывыя…» – пад такой назвай напярэдадні 9 Мая ў інтэрнаце №7 Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася творчая сустрэча студэнтаў меліярацыйна-будаўнічага факультэта з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталляй Ніканчук і паэтам Аляксандрам Ведзянеевым.

Спачатку кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Людміла Дзеружкова расказала пра горацкіх аўтараў, жыццё і творчаць якіх могуць служыць прыкладам мужнасці для моладзі. Студэнты пазнаёміліся з творамі ваенна-патрыятычнай тэматыкі горацкіх аўтараў: ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Самусенкі, вязня фашысцкіх канцлагераў Льва Васільева і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай.

Далей выступіла супрацоўнік Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніканчук. Аудыторыя ўважліва слухала цікавы аповед пісьменніцы пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, мужную барацьбу савецкага народа супраць нямецкіх захопнікаў.

Наталля Валянцінаўна расказала таксама аб сваім удзеле ў конкурсе перакладаў вершаў Канстанціна Сіманава на беларускую мову. Прагучалі яе вершы «Чакай мяне, і я вярнуся…» Канстанціна Сіманава, «Балада аб маці» Андрэя Дзяменцьева ў аўтарскім перакладзе на беларускую мову, а таксама верш «Няма спакою на зямлі…».

У аўтарскім выкананні прагучалі і вершы горацкага паэта Аляксандра Ведзянеева «Перамога», «Абеліскі», «Сінявокі небасхіл» і інш.

Увазе студэнтаў была прадстаўлена бібліятэчная выстава з фонду Цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага «Дарогі памяці жывыя...». На ёй можна было пазнаёміцца з фотаальбомамі, энцыклапедычнымі і даведачнымі выданнямі, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Мерапрыемства стала добрым урокам па патрыятычнаму выхаванню студэнцкай моладзі.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина