Сябруем з прыродай

Сябруем з прыродай

28.03.2023


Акіян і космас вывучайце
З добрым сэрцам, а яшчэ прашу:
Пакідайце і буслу, і чайцы
Больш вады і неба на душу.

Пімен Панчанка



Наш свет стаіць на парозе экалагічнай катастрофы. І нават больш за тое, стан прыроды пачынае пагражаць існаванню самога чалавека. За парушэнне законаў біясферы чалавек ужо расплачваецца станам свайго здароўя. Але самае страшнае, што за гэта прыйдзецца плаціць і будучым пакаленням. Адзінае выратаванне ў тым, каб пачуць голас прыроды, пачаць падпарадкоўвацца яе законам, адмовіцца ад спажывецкага стаўлення да Зямлі і яе багаццяў.

Подробнее

28 сакавіка ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача адбылася эка-гульня “Сябруем з прыродай”. З гэтай нагоды ў бібліятэку завіталі вучні 1-4 класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Горкі”. Бібліятэкары расказалі сваім наведвальнікам аб тым, наколькі важна берагчы прыроду, дапамагаць дзікім жывёлам і птушкам. Яны даведаліся шмат новага аб вадзе, аб водных раслінах і жывёлах. Дзеці запомнілі, што недахоп чыстай вады – глабальная праблема сучаснасці. Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі прафесіі “Эколаг”, змаглі самастойна пагартаць Чырвоную кнігу Беларусі, пад час гульні навучыліся правільна сарціраваць смецце ў залежнасці ад яго складу.

Чырвонай ніткай сустрэчы было напамінанне аб тым, як важна і неабходна берагчы дадзеныя нам прыродныя багацці: не забруджваць паветра атрутнымі рэчывамі, не забіваць бяздумна звяроў і птушак, не знішчаць расліны, не засмечваць вуліцы, лясы і вадаёмы.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у прапанаваных гульнях, адказвалі на пытанні, самі цікавіліся станам экалагічнай службы ў Горацкім раёне. У завяршэнне сустрэчы, школьнікі зрабілі выснову аб тым, што будучыня нашай планеты, яе экалогія, чысціня рэк і азёр залежаць толькі ад нас саміх!



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина