Да юбiлею Максіма Гарэцкага

Да юбiлею Максіма Гарэцкага

16.02.2023


На крыжах завея грае.
Кожны крыж свой выбірае.
А ў Гарэцкага дарога –
Да вясны, Святла і Бога...

Віктар Шніп


Шырыня і шматграннасць творчых інтарэсаў, а калі дакладней – наогул талент гэтага чалавека – не могуць не ўражваць. Пісьменнік, драматург, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, крытык, фалькларыст, мовазнаўца, гісторык… I ўсё гэта ён – Максім Гарэцкі. У кожнай з галін “чалавеказнаўства” Максім Іванавіч не проста “адзначыўся”, а пакінуў след... Свой след – адметны і непаўторны!

Подробнее

З нагоды 130-годдзя класіка, супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя М. Гарэцкага ў чытальнай зале бібліятэкі імя Д. Р. Новікава прапанавалі ўвазе наведвальнікаў літаратурна-музычную вечарыну “Вялікі чалавек з Малой Багацькаўкі”. Прысутныя змаглі не толькі пазнаёміцца з адметнымі старонкамі жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага, але і дакрануцца да лірычных радкоў пісьменніка, атрымаць асалоду ад талента чытальнікаў, якія дэкламавалі вершы пранікненна, укладваючы душу ў кожнае слова.

Пісьменнік-мысляр, творца, які ўзняў узровень беларускай псіхалагічнай прозы да сусветнага ўзроўню, разважаў пра дзве душы беларуса і родныя карэнні, Максім Гарэцкі, загінуў у досыць маладым веку... Асуджаны на смерць несправядліва, без віны. Але спадчына яго настолькі вялікая, глыбокая, што яшчэ на вякі дасць падставу для роздуму беларусам.

Ён бачыў жыццё ва ўсіх яго шматлікіх і самых неверагодных праявах і выпрабаваннях. Ён сам бачыў святло ў цемры, разумеў і адчуваў велізарную духоўную сілу беларуса, яго нераскрытую маральную сілу. Сам жа крочыў па тым жыццёвым шляху, які ён вызначыў сам для сябе, шляхам мастацкай праўдзівасці — найлепшай дарогай літаратуры нашай...

Імя Гарэцкага і гады праз пасля яго несправядлівай, ранняй гібелі зіхаціць у сузор’і першапраходцаў беларускай культуры – свеціць ясным, чыстым і сумным святлом, бо доля гуманіста ў часы, пазбаўленыя гуманнасці, заўсёды цяжкая, а шлях слова непазбыўна горкі.

Хочацца верыць, што юбілейныя мерапрыемствы, у тым ліку і наша вечарына абудзяць цікавасць да творчасці пісьменніка і жаданне адкрыць для сябе новыя старонкі твораў аўтара.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина