|
Увага! Новыя кнігі |
13.02.2023 |
Паважаныя чытачы і жыхары горада Горкі і раёна!
Цікавыя аўтары, разнастайныя жанры прадстаўлены ў падборцы чарговага новага паступлення беларускіх кніг у цэнтральную бібліятэку імя Максіма Гарэцкага. У чытальнай зале бібліятэкі аформлена кніжная выстава “Увага! Новыя кнігі”. Прапануем вам кароткія анатацыі найбольш цікавых з іх.
Серыя “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” дае магчымасць чытычам пазнаёміцца з творчасцю народнага мастака Рэспублі Беларусь, скульптара Івана Міско, пазнаць пра жыццё і творчасць адной з самых яркіх зорак нацыянальнай сцэны Марыі Захарэвіч і іншых.
Серыя “Залатая калекцыя беларускай літаратуры”. У склад серыі ўвайшлі аповесці, апавяданні, творы беларускіх аўтараў такіх як: Міхась Лынькоў, Янка Маўр, Змітрок Бядуля, Васіль Каваль, Барыс Мікуліч і іншыя.
Серыя “Наш современник” знаёміць чытача з вядомым тэатральным крытыкам Таццянай Арловай і народнай артысткай Наталляй Гайдай.
Алесь Карлюкевіч у сваёй кнізе “Крыніцы святла” расказвае пра стасункі літаратуры Беларусі з мастацкім словам.
Зборнік малых жанраў сербскай прозы “Пясочны гадзіннік лёсу” пазнаёміць чытача з найлепшымі сербскімі пісьменнікамі: Горанам Петравічам, Драгаславам Міхаілавічам, Драгамірам Папнавакавым і іншымі.
Сустрэча з новай кнігай – гэта заўсёды цікава і пазнавальна. Першая з навінкамі пазнаёмілася жыхарка аграгарадка Горы Крыўцова Тамара Філіпаўна, якая больш чым за 50 гадоў з’яўляецца чытачкай цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага.
У цяперашні час выбар кніг вялікі і разнастайны і ў кожнага чытача ёсць магчымасць прачытаць самыя цікавыя з іх. Бо кніга – гэта вялікае скарб, крыніца ведаў і мудрасці. Яна адкрывае новыя гарызонты, вучыць дабрыні і спагадзе.
Запрашаем да чытання!

















































