“ПОЛЫМЯ” – жыццё даўжынёю ў 100

“ПОЛЫМЯ” – жыццё даўжынёю ў 100

05.12.2022

…Гары ж і “Полымем” чырвоным
Шугні, агонь, і цемрадзь-сонь
Развей, згані ад краю ў край,
Іскрыся іскрамі, палай!

Якуб Колас, 1926 г.

У 2022 годзе беларускаму літаратурна-мастацкаму часопісу “Полымя” спаўняецца 100 гадоў. Гэты часопіс – знакавы не толькі для беларускай літаратуры, але і для беларускай культуры цалкам. Літаратурна-мастацкія перыядычныя выданні на сучасным этапе з’яўляюцца захавальнікамі культуры, маюць вялікае значэнне для стварэння адзінай сацыякультурнай прасторы.

Подробнее

З 5 па 20 снежня ў бібліятэцы ім. М. Гарэцкага з нагоды 100-гадовага юбілею часопіса арганізавана выстава “Полымя” – жыццё даўжынёю ў 100”. Выстава адлюстроўвае змест і настрой часопіса за апошніх некалькі гадоў.

На кніжнай выставе экспануюцца выдатныя творы беларускай літаратуры, якія друкаваліся на старонках часопіса. Сярод іх – раманы: “Людзі на балоце” Івана Мележа, “Птушкі і гнёзды” Янкі Брыля, “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна; аповесць “Сотнікаў” Васіля Быкава, проза Івана Пташнікава і Барыса Сачанкі, п'есы Андрэя Макаёнка, вершы Кастуся Кірэенкі і іншых класікаў.

Экспазіцыя дэманструе літаратурныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі беларускіх майстроў слова, працягваюцца ў творах сучасных аўтараў у ліку якіх: Уладзімір Гніламёдаў, Віктар Праўдзін, Віктар Шніп, Мікалай Чаргінец і інш.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина