140 гадоў з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

140 гадоў з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі
Янкі Купалы і Якуба Коласа

03.11.2022

“Песняры зямлі беларускай” – пад такой назвай сумеснымі намаганнямі Цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага і Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеем была праведзена літаратурная вечарына, прысвечаная 140-гадоваму юбілею класікаў беларускай літаратуры, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Подробнее

Песняры стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялі яе да ўзроўню перадавых літаратур свету. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і магутнасць роднага беларускага слова.

Аповед аб жыццёвым і творчым шляху песняроў суправаджаўся паказам мультымедыйнай прэзентацыі. На прыкладзе іх твораў прысутныя дакрануліся да класічных узораў беларускай літаратуры, напоўненых святлом і любоўю да Радзімы і мовы.

У выкананні студэнтаў народнага тэатра-студыі “Парадокс” БДСГА гучалі вершы класікаў. Прысутныя пазнаёміліся з цікавымі фактамі наведвання Янкам Купалам і Якубам Коласам Горак і нашай акадэміі.

Прагучалі і сусветна вядомыя песні на словы Якуба Коласа “Мой родны кут”, Янкі Купалы “Спадчына” і “Явар і каліна”. Пра значнасць іх творчасці, актуальнай ва ўсе часы, прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы вялі размову настаўнік беларускай мовы і літаратуры Людміла Дзёменская, ветэраны працы Любоў Валчкова і Надзея Курбасава. Людміла Уладзіміраўна адзначыла: “Янка Купала і Якуб Колас пакінулі вялікі след у маім жыцці і працы, сфарміравалі светапогляд, прывілі любоў да мовы і Радзімы”. Яна прачытала прысутным і свой новы твор – казку “Скарга”, галоўная думка якой, што зямля і Радзіма – важныя паняцці ў жыцці чалавека. Паэт Аляксандр Ведзянееў прачытаў верш-прысвячэнне класікам.

Увазе аўдыторыі была прапанавана літаратурная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі Цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага. Вучні сярэдніх школ № 1 і № 2 г. Горкі пазнаёміліся з кнігамі аб жыцці і дзейнасці класікаў, з іх творамі, са зборнікамі горацкіх аўтараў Ніны Кавалёвай і Лідзіі Андрэевай, дзе змешчаны вершы і нават цэлыя раздзелы, прысвечаныя Янку Купалу і Якубу Коласу.

Спадчына, якую пакінулі народныя песняры, бязмежная. Будзем жа і мы не толькі ведаць і помніць імёны славутых класікаў, але і чытаць іх неўміручыя творы.

Літаратурная выстава будзе працаваць у музеі да канца лістапада. Заходзьце і дакраніцеся да лепшых узораў нацыянальнай мастацкай літаратуры!



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина