|
Майстар слова – Максім Танк |
19.09.2022 |
17 верасня 2022 года споўнілася 110 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, выдатнага грамадскага дзеяча, класіка айчыннай літаратуры Максіма Танка. Максім Танк – адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў. Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам.
Да дня нараджэння Максіма Танка супрацоўнікі ДУК «Горацкая районная бібліятэчная сетка» падрыхтавалі шэраг бібліятэчных выстаў і тэматычных паліц, на якіх можна было пазнаёміцца з творчасцю знакамітага паэта: «Талент, заручаны з небам», «Майстар слова – М.Танк», «Пясняр беларускага народа», «Нарочанские звезды М. Танка», «Паэзія, як хлеб надзённы», «Лірычныя радкі твораў М. Танка», «Жыццё ў паэзіі», «Я сэрцам пісаў сваю кожную песню…», «Жизнь в поэзии».
Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М.Танка, – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|
![]() | ![]() | ![]() |
|---|























































