Ля вытокаў пісьменства

Ля вытокаў пісьменства

05.09.2022

Кожны год у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства – свята роднай мовы, літаратуры і адукацыі. У гэты раз гасцей прымае Добруш, менавіта там пройдуць асноўныя ўрачыстасці.

Упершыню Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў 1994 годзе ў Полацку – месцы, якое заўсёды было культурнай скарбніцай нашай краіны. З таго часу для свята штогод выбіраецца новы горад-сталіца з багатай гістарычнай спадчынай.

Подробнее

Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэках ДУК «Горацкая районная бібліятэчная сетка» былі аформлены бібліятэчныя выставы і тэматычныя полкі: «З вытокаў славянскага пісьменства», «Ад літаркі да кнігі», «Скарбы беларускай культуры», «Гэты цуд завецца кніга», «Слава кніжцы беларускай!», «Францыск Скарына – знакавае імя…», «Імя славутае ў стагоддзях Ф. Скарына», «Ведай мову сваю беларус».

Выставы знаёміць чытачоў з літаратурай, якая раскрывае гуманістычныя погляды і ідэі беларускіх мысліцеляў, адыграўшых значную ролю ў развіцці асветніцкіх ідэалаў: Ф. Скарыны, К. Тураўскага, Е. Полацкай, С. Буднага, М. Гусоўскага і іншых. На выставах прадстаўлены кнігі пра гісторыю ўзнікнення кнігі, выдатных асветніках беларускай зямлі, біяграфіі вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў і многае-многае іншае.

Што такое наша спадчына? Гэта рукапісы і храмы, кнігі і абразы, словы і рэчы – у іх сэнс жыцця, знойдзены нашымі продкамі-творцамі. Паклонімся ж нізка, да самай зямлі, тым, хто данёс да нас адзін з найдаражэйшых скарбаў – жывое роднае слова ў надзеі, што мы прымем яго з удзячнасцю і перададзім сваім дзецям, унукам, праўнукам.



Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
ГУК "Белыничская централизованная библиотечная сеть" УК "ЦБС г. Бобруйска" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Бобруйского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Быховского района" ГУК "Сеть публичных библиотек Глусского района" ГУК "Дрибинская библиотечная сеть" ГУК "Сеть библиотек Кировского района" ГУК "Климовичская библиотечная сеть" ГУК "Библиотечная сеть Кличевского района" ГУК "Костюковичская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная система Краснопольского района" ГУК "Библиотечная сеть Кричевского района" ГУК "Круглянская централизованная библиотечная система" УК "ЦСГПБ г. Могилева" ГУК "Сеть публичных библиотек Мстиславского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района" ГУК "Централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района" ГУК "Библиотечная сеть Хотимского района" ГУК "Чаусская библиотечная сеть" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Чериковского района" ГУК "Централизованная библиотечная сеть Шкловского района" Могилевская областная библиотека им.В.И.Ленина