|
Янка Брыль. Сцежкi, дарогi, прастор... |
04.08.2022 |
4 жніўня 2022 года споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Імя выдатнага мастака роднага слова, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных і літаратурных прэмій, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджанага баявымі ордэнамі і медалямі, добра вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Амаль 70 гадоў жыцця ён аддаў літаратуры. Уся творчасць Янкі Брыля прасякнута чыстым і глыбокім пачуццём любові да сваёй Радзімы. Шчырае, добрасумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам жыцця таленавітага пісьменніка.
Так у бібліятэках ДУК «Горацкая районная бібліятэчная сетка» былі аформлены кніжныя выставы: «Адчуць сэрцам, усвядоміць розумам», «Сцежкі, дарогі, прастор Янкі Брыля» (цэнтральная бібліятэка ім. М. Гарэцкага), «Золотые кросна души» (філіял «Горская сельская аб’яднаная бібліятэка»), «Усё жыццё у народзе і з народам» (філіял «Каменская сельская аб’яднаная бібліятэка»), «Непаўторны Янка Брыль» (філіял «Ленінская сельская аб’яднаная бібліятэка»), «Залатыя кросны душы» (філіял «Маслакоўская сельская аб’яднаная бібліятэка»).
Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі пра жыццевы і творчы шлях Янкі Брыля, збор твораў і асобныя творы пісьменніка на беларускай і рускай мовах: «Муштук і папка», «Акраец хлеба», «Птушкі і гнезды», «Я з вогненнай вёскі…», «Витражи», «У родника» і інш.
Янка Брыль заўсёды пісаў пра тое, што сам перажыў, перадумаў, адчуў. Залатыя кросны душы пісьменніка «саткалі» непаўторныя вобразы яго герояў, беларускія краявіды, цяжкія ўмовы ваеннага ліхалецця. Прачытайце творы пісьменніка, бо яны непадуладны часу, яны пра тое што нас хвалявала ўчора, хвалюе сёння і будзе хваляваць заўтра, пра тое, на чым, як кажуць, свет стаіць.
![]() | ![]() | ![]() |
|---|




















































