Чароўны свет Раісы Баравіковай |
12.05.2022 |

«Сярод сузор’яў, сярод зор
кладзецца песенны узор…
І сярод гукаў, сярод слоў
таемнай згадкай золкіх сноў
мая дарога пралягла…»
Р. Баравікова
11 мая 2022 года споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай, пісьменніцы, перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Бібліятэкі ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка» таксама далучыліся да віншаванняў і прапанавалі сваім наведвальнікам пазнаёміцца з выставамі: «Я ў свет нясу жыццё» пад такой назвай аформілі кніжныя выставы бібліятэкары Гарской сельскай аб’яднанай бібліятэкі, Каменскай сельскай аб’яднанай бібліятэкі, Рэкцянскай сельскай бібліятэкі і Саўской сельскай аб’яднанай бібліятэкі.
У цэнтральнай бібліятэке імя Максіма Гарэцкага была прапанавана выстава
«Аб нечым тайным, немагчымым…». Выстава кніг «Самы сапраўдны цуд!» была прадстаўлена ў районнай дзіцячай бібліятэке. Бібліятэкар Красулінская сельскай бібліятэкі аформіла тэматычную полку «Душа – скарбонка пачуцця».
Выстава-партрэт «У вянку квяцістым Беларусі» экспанавалася ў Ленінскай сельскай аб’яднанай бібліатэке. У Маслакоўскай сельскай аб’яднанай бібліятэке была аформлена выстава-прысвячэнне «Чароўны свет Раісы Баравіковай». У Оўсянкаўскай сельскай аб’яднанай
бібліятэкі экспанавалася выстава-партрэт «На ніве роднай культуры».
З імем Раісы Баравіковай звязана ўражанне прасветленасці, пяшчоты, рамантычна-ўзнёслых адносін да жыцця. Вершы і паэмы пісьменніцы надзвычай эмацыйныя, напоўненыя экспрэсіяй і вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў.
![]() | ![]() | ![]() |
---|